16 красавiка 2024, aўторак, 18:35
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Магілёве забілі актывіста «Еўрапейскай Беларусі» Томаса Якавіцкага

15
У Магілёве забілі актывіста «Еўрапейскай Беларусі» Томаса Якавіцкага
Фото с сайта svaboda.org

Актывіста Томаса Якавіцкага знайшлі са слядамі гвалтоўнай смерці.

У Магілёве знойдзены мёртвым актывіст грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь» Томас Якавіцкі. Да свайго 50-гадовага юбілею ён не дажыў месяц, паведамляе «Радыё Свабода».

Родныя знайшлі Томаса памерлым раніцай 24 верасня. Паводле папярэдніх звестак, смерць была гвалтоўная. Падазраваны ў смерці актывіста затрыманы.

Нарадзіўся Томас Якавіцкі 25 кастрычніка 1966 года ў Магілёве. Ён быў адным з пачынальнікаў мотаспорту ў горадзе.

Томас жыў незаўважным для грамадства жыццём, але дапамагаў усім, хто меў патрэбу ў гэтым. Калі ў праваабаронцы Крысціны Шацікавай дыягнаставалі анкалагічную хваробу, Томас апекаваў яе да самай смерці актывісткі. На ўласным аўто вазіў на працэдуры.

Быў адным з арганізатараў салютаў у падтрымку вязняў магілёўскай турмы Андрэя Саннікава і Змітра Бандарэнкі. Быў удзельнікам акцыі пратэсту ў Менску на плошчы Незалежнасці 19 верасня 2010 года.

Незадоўга да смерці Томаса ягоны бізнэс збанкрутаваў. Ён займаўся рамонтам машынаў. Актывіст вымушаны быў прадаваць сваю маёмасць, каб выжыць.

Пахаванне Томаса Якавіцкага запланаванае на сёння. У 12 гадзінаў пачнецца адпяванне. Месца пахавання актывіста – Паўднёва-Усходнія («Лаўсанаўскія») могілкі абласнога цэнтра.

Напісаць каментар 15

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках