3 траўня 2024, Пятніца, 2:25
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У двух універсітэцкіх кампусах ЗША адбыліся напады

4
У двух універсітэцкіх кампусах ЗША адбыліся напады
Фото с сайта newsru.com

Адразу два інцыдэнты з нападам на студэнтаў паблізу ад навучальных установаў адбыліся ў ЗША ў ноч на нядзелю.

У кампусе ўніверсітэта Ілінойса ў студэнтаў стралялі, а ў Бостане – атакавалі з нажом. Каля 15 чалавек пацярпелі. Звесткі ўдакладняюцца.

Некалькі гадзінаў таму паліцыя затрымала стралка з гандлёвага цэнтра Cascade Mall у штаце Вашынгтон, там загінулі пяць чалавек.

Бойня ў Ілінойсе

Інцыдэнт адбыўся ў кампусе Ілінойскага ўніверсітэта ў горадзе Урбан-Шампейн. "Трымайцеся далей ад Грын-стрыт і другой вуліцы", – гаворыцца ў паведамленні на сайце ўніверсітэта.

Відавочцы паведамляюць мінімум пра дзевяць пацярпелых. Паліцыя на момант напісання нататкі не ўдакладняе колькасць пацярпелых або наяўнасць ахвяраў, паведамляе newsru.com.

Студэнцкая газета Daily Illini паведамляе, што стрэлы прагучалі каля гадзіны ночы паводле мясцовага часу. Стральба адбылася ў прысадах недалёка ад папулярнага мясцовага бара "The Red Lion".

Зона кампуса – так званая "gun free zone", там забароненае нашэнне зброі.

На месцы інцыдэнту знаходзіцца паліцыя і прыбылыя аўтамабілі хуткай дапамогі. Універсітэт абвесціў студэнтам, што стралок пакінуў зону ўніверсітэцкага кампуса, але ў мэтах бяспекі варта пазбягаць месца інцыдэнту.

За суткі гэта ўжо трэці інцыдэнт з масавай стральбой у ЗША. Стралок, які забіў пяць чалавек у гандлёвым цэнтры ў штаце Вашынгтон, быў затрыманы, ягоныя матывы высвятляюцца. Паліцыя паведаміла, што гэта 20-гадовы нараджэнец Турцыі, які жыў з сям'ёй у ЗША.

Акрамя таго, тры невядомыя стралялі ў людзей у горадзе Балтымары (штат Мэрыленд). Паліцыя паведаміла, што жыццям усіх васьмі пацярпелых нічога не пагражае.

Разня ў Бостане

Другі інцыдэнт з нападам на людзей адбыўся ў Бостане, побач са студэнцкімі інтэрнатамі коледжа Эмерсан на вуліцы Трэман-Стрыт. Нажавыя раненні атрымалі шэсць чалавек, адзін з іх у крытычным стане, паведамляе Boston Globe.

Кіраўніцтва коледжа разаслала папярэджанне пра тое, што два падазраваныя ўцяклі з месца злачынства. Пазней прадстаўнік паліцыі Бернард О'Рурк заявіў, што адзін падазраваны быў шпіталізаваны з месца нападу, і яго першапачаткова прынялі за пацярпелага. Ён таксама ўдакладніў, што некаторыя пацярпелыя атрымалі раненні з прычыны ўдараў нажом, іншых паранілі вышчарбленымі бакамі разбітай бутэлькі ("ружачка").

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках