2 траўня 2024, Чацвер, 17:26
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Гомелі выбралі галоўную прыгажуню Палесся

8

Ала Мяшкова з Петрыкава перамагла на конкурсе прыгажосці «Палеская прыгажуня – 2016».

Конкурс праходзіў 24 верасня ў аграгарадку Ляскавічы падчас міжнароднага фестывалю этнакультурных традыцый «Покліч Палесся», паведамляе БелТА.

ФОТА: EURORADIO.FM

Тытул першай віцэ-міс атрымала яе зямлячка Улада Іскрыцкая, другой віцэ-міс стала Кацярына Сіраж з Хойнікаў. Прыз глядацкіх сімпатый атрымала яшчэ адна прадстаўніца Петрыкава Юлія Уласкіна.

Пераможцам конкурсу былі ўручаныя ювелірныя ўпрыгажэнні з золата і каштоўных камянёў.

Усяго за тытул першай прыгажуні Палесся змагаліся 14 удзельніцаў з пяці палескіх раёнаў. Дзяўчаты дэманстравалі мастацтва дэфіле ў нацыянальных строях, вясельных сукенках, дызайнерскіх уборах і ў мяхах айчынных вытворцаў. Журы таксама ацэньвала іхнія харэаграфічныя здольнасці.

Конкурс «Палеская прыгажуня» быў упершыню праведзены ў 2014 годзе. Удзельнічаюць у ім дзяўчаты – нараджэнкі палескіх раёнаў. Арганізатар – ДУ «Цэнтр моды і прыгажосці» “Хрустальная німфа”» пры падтрымцы галоўнай управы ідэалагічнай працы, культуры і справаў моладзі Гомельскага аблвыканкама і Нацыянальнага парку «Прыпяцкі».

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках