2 траўня 2024, Чацвер, 21:55
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Студэнт МДЛУ, які выпаў з акна, быў грамадзянінам Турцыі

2
Студэнт МДЛУ, які выпаў з акна, быў грамадзянінам Турцыі
ФОТА З САЙТА SVABODA.ORG

Бацькі загінулага студэнта ўжо прыехалі ў Менск.

Увечары 23 верасня стала вядома, што студэнт Менскага дзяржаўнага лінгвістычнага ўніверсітэта загінуў у выніку падзення з 9-га паверха інтэрната ў студэнцкім гарадку.

Высветлілася, што гэта быў 22-гадовы студэнт перакладніцкага факультэта Берке Цюлюлер, які паходзіў з Турцыі. Ён жыў на 13-м паверсе таго самага інтэрната. Пра гэта «Радыё Свабода» паведаміў сябар загінулага Мерт Кюлахжылар.

Бацькі Берке ўжо прыехалі ў Менск. Ад сустрэчы з журналістамі яны адмовіліся і папрасілі сяброў сына таксама не рабіць гэтага.

«Бацькі папрасілі, каб вы напісалі пра тое, каб ужылі меры для бяспекі інтэрнатаў. Таксама яны ўбачылі ў навінах, што ён паходзіў з Туркменістана, а ён быў з Турцыі», – паведаміў Мерт Кюлахжылар.

Фото с сайта svaboda.org

«Гэта здарылася ў крыле інтэрната МДЛУ. Ён быў у хатнім адзенні. Калі ён падаў, то крычаў, і было адчуванне, што ён хоча змякчыць падзенне. Студэнты МДЛУ кажуць, што яго скінулі», – паведаміла журналістам студэнтка журфака БДУ, інтэрнат якой размяшчаецца ў тым жа будынку.

Студэнтка лінгвістычнага ўніверсітэта, якая жыве на 10-м паверсе, кажа, што ў гэты дзень хлопец з некім моцна пасварыўся. Яна просіць не называць яе імя, бо баіцца пераследу з боку турэцкай амбасады.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках