25 красавiка 2024, Чацвер, 4:46
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

The Financial Times: Пуцін пачаў новы раўнд кадравых перастановак

4
The Financial Times: Пуцін пачаў новы раўнд кадравых перастановак

Экспэрты робяць далёкія высновы з прызначэння Валодзіна спікерам Дзярждумы РФ.

Прэзідэнт РФ Уладзімір Пуцін, які прапанаваў спікеру Дзярждумы мінулага склікання Сяргею Нарышкіну ўзначаліць Службу знешняй разведкі, пачаў новы раўнд кадравых перастановак, сцвярджае The Financial Times (пераклад – newsru.com).

Прызначэнне Нарышкіна, піша газета, адкрывае шлях для ўзвышэння Вячаслава Валодзіна, намесніка кіраўніка адміністрацыі Крамля. Прапанаваная яму роля спікера ніжняй палаты парламента робіць Валодзіна суперцяжкавагавіком расейскай палітычнай эліты наступнага пакалення.

"Для Валодзіна апошнія кадравыя перастаноўкі сталі вялізным пасоўваннем па службе. 52-гадовы чыноўнік раней быў дэпутатам Дзярждумы, але працаваў у адміністрацыі прэзідэнта з канца 2011 года. Там ён праводзіў закулісную працу з мэтай змены сістэмы палітычных партый, выбараў і адносінаў Крамля з рэгіёнамі пасля дрэнных вынікаў "Адзінай Расеі" на апошніх выбарах у Думу і масавых акцый пратэсту ў Маскве супраць Пуціна", – піша FT.

Выданне нагадвае, што ў мінулым месяцы Пуцін зрушыў свайго даўняга палітычнага паплечніка Сяргея Іванова з пасады кіраўніка прэзідэнцкай адміністрацыі, а месца Вячаслава Валодзіна аддаў кіраўніку службы пратаколу.

"Гэты крок стаў кульмінацыяй серыі кадравых змяненняў сілавых структураў, адміністрацыі прэзідэнта і рэгіянальных органаў улады, якія накіраваныя на тое, каб пацясніць тых прадстаўнікоў палітычнай эліты, якія цягам дзесяцігоддзяў былі побач з Пуціным і валодаюць уласным палітычным уплывам", – піша FT.

Крыніцы выдання адзначаюць, што замена Нарышкіна на Валодзіна дазволіць Расеі нарасціць парламенцкія кантакты з заходнімі краінамі, якія пацярпелі праз патрапленне Нарышкіна пад санкцыі ЗША і ЕЗ.

Суразмоўца газеты нагадвае, што Валодзін быў архітэктарам парламенцкай кампаніі, якая дазволіла "Адзінай Расеі" атрымаць 343 з 450 месцаў у Дзярждуме, праявіў сябе і "цяпер атрымлівае ўзнагароду".

"У яго вельмі вялікія амбіцыі, і ён хоча стаць прэзідэнтам у адзін цудоўны дзень", – кажа крыніца, якая добра ведае будучага спікера Дзярждумы.

У жніўні, за месяц да парламенцкіх выбараў, былы крамлёўскі кансультант Глеб Паўлоўскі ў каментары The Financial Times сцвярджаў, што Пуцін мае намер падчас выбарчай кампаніі зразумець, ці можна даручыць Валодзіну прэзідэнцкую кампанію 2018 года. "Так Валодзін перажывае свой вялікі экзамен", – растлумачыў экспэрт.

Намеснікам кіраўніка адміністрацыі Крамля Вячаслаў Валодзін стаў у канцы 2011 года, неўзабаве пасля масавых мітынгаў супраць парушэнняў на выбарах. На гэтай пасадзе ён змяніў аматара прыгожых мастацтваў Уладзіслава Суркова і паказаў сябе бязлітасным прагматыкам.

Валодзін быў дэпутатам Дзярждумы з 1999 да 2010 года. Мяркуецца, што менавіта ён прапанаваў вярнуць у ніжнюю палату парламента аднамандатнікаў. Перад адыходам са Старой плошчы ён пралабіяваў прызначэнне сваіх людзей на шэраг пасадаў ва ўрадзе і Крамлі.

"Валодзін здолеў падняцца на недасягальную палітычную вышыню з саратаўскіх працоўных нізоў. Цяпер ужо складана паверыць, што ў 15 гадоў ён працаваў механізатарам машынна-трактарнай станцыі, а потым вучыўся ў Саратаўскім інстытуце механізацыі сельскай гаспадаркі. Каб даслужыцца да спікера, яму давялося шмат працаваць – пратэкцыі ў яго не было, а наверх ніхто не цягнуў. Выключэнне складае выпадак, калі кіраўнік Валодзіна, былы губернатар Саратаўскай вобласці Дзмітрый Аяцкаў, выправіў свайго намесніка ў Маскву, каб яму не перашкаджаў у рэгіёне занадта амбіцыйны падначалены", – адзначае расейскае выданне "Медуза", падкрэсліваючы, што адораны палітык і геніяльны маніпулятар не пазбаўлены амбіцый – ажно да прэзідэнцкіх.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках