3 траўня 2024, Пятніца, 0:35
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

З пачатку года ільготнага жылля пабудавалі на 40% менш

1
З пачатку года ільготнага жылля пабудавалі на 40% менш

Аб'ём будаўніцтва жылля для асоб, якія маюць патрэбу, але не маюць права на дзяржпадтрымку, таксама скараціўся.

Пра гэта сведчаць звесткі Нацыянальнага статыстычнага камітэта, які апублікаваў учора справаздачу аб жыллёвым будаўніцтве ў студзені-жніўні 2016 года, піша realt.by.

Згодна з ім, за 8 месяцаў гэтага года ў Беларусі пабудавана і ўведзена ў эксплуатацыю 2,67 млн кв.м жылля, тады як да канца года плануецца пабудаваць 4 млн кв.м.

Калі параўнаць гэтыя звесткі з леташнімі, то выявіцца, што тэмпы ўзвядзення дамоў адстаюць на 21,5%. Пры гэтым нішто не паказвае на будучы правал чатырохмільённага гадавога плана ўводу жылля, бо ў 2015 годзе кватэр пабудавалі больш, чым было запланавана.

Як і абяцалі слугі народа, аб'ёмы ўводу былі скарэктаваныя за кошт будоўляў з дзяржпадтрымкай. Так, са студзеня да жніўня было ўведзена ў эксплуатацыю 658,8 тысяч «датаваных» метраў жылля - на 41% менш, чым летась.

Аб'ём будаўніцтва жылля для асоб, якія маюць патрэбу, але не маюць права на дзяржпадтрымку, таксама скараціўся. Гаворка ідзе пра людзей, якія будуюцца «за свае», без прыцягнення льготных крэдытаў, але дзяржава абмяжоўвае прыбытак забудоўшчыка ў такіх праектах. Для гэтай катэгорыі грамадзян пабудавана 952,6 тысяч кв.м, што складае толькі 35,6% жылля, уведзенага для іх летась.

Аб'ёмы будаўніцтва жылля для ільготнікаў падаюць не першы год. Так, у 2010 годзе чаргавікам пабудавалі 4 млн 337 тысяч «квадратаў».

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках