2 траўня 2024, Чацвер, 22:25
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Прывітанне з СССР»: Работнікаў «Гомельшкла» прымушаюць здаваць фізкультурныя нормы

41
«Прывітанне з СССР»: Работнікаў «Гомельшкла» прымушаюць здаваць фізкультурныя нормы
Фота з сайта kp.by

Работнікі павінны будуць бегаць на кароткую і доўгую дыстанцыю, падцягвацца, скакаць у даўжыню і адціскацца.

Вельмі цікавы дакумент на ўмовах ананімнасці даслаў у рэдакцыю чытач «Моцных Навін», які працуе ў ААТ «Гомельшкло».

Згодна з гэтым дакументам, гендырэктар ААТ загадвае свайму намесніку «арганізаваць здачу нормаў Дзяржаўнага фізкультурна-аздараўленчага комплексу Рэспублікі Беларусь», пры гэтым начальнікі цэхаў, аддзелаў і службаў павінны «забяспечыць прыход, максімальна ахапіўшы работнікаў, якія не маюць супрацьпаказанняў паводле стану здароўя».

Работнікі павінны будуць прадэманстраваць свае навыкі ў бегу на кароткую і доўгую дыстанцыю, падцягванні, скачках у даўжыню, адцісканні і г.д. Хто паспяхова здаў нарматывы - атрымаюць нагрудны значок «Фiзкультурнiк Беларусi».

Фото: gomel.today
Фото: gomel.today

Нагадаем, што ААТ «Гомельшкло» не раз трапляла ў спіс самых стратных прадпрыемстваў Беларусі.

Напісаць каментар 41

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках