3 траўня 2024, Пятніца, 1:27
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Карціну з беларускай гімнасткай Вольгай Корбут ацанілі ў $40 тысяч

4

На лонданскім аўкцыёне Christie's 6 кастрычніка выставяць на таргі карціну «Вольга Корбут».

Праца шатландскай мастачкі Люсі Макензі ацэньваецца ў 20-30 тысяч фунтаў стэрлінгаў, або прыкладна 26-40 тысяч даляраў ЗША, піша myfin.by.

Палатно, можна сказаць, эпічнае: яго даўжыня 2 метры 13 сантыметраў, а вышыня больш за 1 метр, сказана на сайце аўкцыёну. Створаная праца ў 1998 годзе.

Славутая беларуская гімнастка намаляваная ў цікавай манеры. Глядач бачыць чэмпіёнку разбітай на палоскі-фрагменты, нібы гледзячы на яе праз велізарную шкляную прызму.

На сайце лонданскай галерэі Saatchi сказана, што мастачка абрала не момант трыумфу Вольгі Корбут, калі яна здабыла тры залатыя медалі на Алімпіядзе-1972 у Мюнхене, а паразы гімнасткі на паралельных брусах, якой яна, аднак, скарыла сэрцы мільёнаў людзей.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках