Сталы прадстаўнік Брытаніі пры ААН: Расея - ізгой на міжнароднай арэне
6- 25.09.2016, 20:49
- 7,420
ЗША і Брытанія выступілі з жорсткай крытыкай РФ на распачатым пасяджэнні Рады бяспекі ААН.
Расея і Сірыя пачалі «поўнамаштабную наступальную аперацыю» ў Сірыі, падчас якой загінулі больш за 100 чалавек, заявіла прадстаўніца ЗША пры ААН Саманта Паўэр падчас пасяджэння Рады бяспекі ў Алепа.
Жывая трансляцыя пасяджэння вядзецца на сайце ААН.
«Расея і Асад запусцілі больш за 150 бомбаў з паветра за апошнія 72 гадзіны. Загінулі не меней як 139 чалавек, сотні параненыя», - заявіла Паўэр.
Дзеянні Расеі ў Сірыі яна назвала варварскімі, адзначыўшы, што гэта не барацьба з тэрарызмам.
Спецыяльны прадстаўнік Вялікабрытаніі пры ААН Мэцью Рыкрофт заявіў, што рэжым Асада і Расея «ператвараюць Алепа ў руіны».
Дыпламат абвінаваціў Маскву ва ўдзеле ў абстрэле мірных жыхароў Алепа. «Яны выкарыстоўваюць супрацьбункерныя бомбы, знішчаюць дамы і прыстанішчы, запальныя набоі скідаюцца на жылыя раёны», - заявіў ён.
Ён назваў Расею «парыяй на міжнароднай арэне». Акрамя таго, Рыкрофт заявіў, што сірыйскі народ не даруе Маскве падтрымку, якую Расея аказала ўраду Асада.