3 траўня 2024, Пятніца, 3:00
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Мсціславе перамаглі Тэўтонскі ордэн і спалілі замак

1
У Мсціславе перамаглі Тэўтонскі ордэн і спалілі замак
Фота: «Белсат»

У гэтым годзе беларускія рыцары спазніліся на фестываль «Мсціслаў -2016» невыпадкова.

У канцы верасня напярэдадні абласнога фестывалю-кірмашу «Дажынкі» скончылася ўзвядзенне драўляных абарончых збудаванняў і ўмацаванняў ў стылі былога Мсціслаўскага драўлянага замка, і фэст упершыню адбыўся не на пусты Замкавай гары, а ў сценах амаль сапраўднага замка, паведамляе «Белсат».

Двухдзённая праграма фестывалю ўключала не толькі традыцыйныя відовішчныя адзінкавыя і групавыя рыцарскія баі, але і коннае шоу, спаборніцтвы, майстар-класы лучнікаў, спектаклі, фаер-шоу і сцяг-шоу, а таксама музычныя канцэрты, і нават тэатралізаваны штурм з падпалам замка.

Асабліва да спадобы гасцям фестывалю прыйшлося інтэрактыўнае коннае прадстаўленне «Пад харугвамі Вялікага Княства», падчас якога коннае і пешае войска на чале з князем ВКЛ Вітаўтам набрала з гледачоў сапраўдных патрыётаў сваёй Радзімы, ўступіла ў бой і перамагло Тэўтонскі ордэн.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках