28 сакавiка 2024, Чацвер, 12:21
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Пляцоўку былога Чэрвеньскага рынку выставілі на аўкцыён

9
Пляцоўку былога Чэрвеньскага рынку выставілі на аўкцыён

Таргі за кавалак зямлі плошчай амаль 2,5 га пачнуцца з сумы, эквівалентнай $680 тысяч.

Іранская кампанія Didas праваліла праект узвядзення шматфункцыянальнага комплексу на месцы былога Чэрвеньскага рынку ў сталіцы. Улады Менска скасавалі ўсе стасункі з інвестарам. І вось пустка ў самым пачатку вуліцы Маякоўскага выстаўленая на аўкцыён для забудоўшчыкаў. Таргі за кавалак зямлі плошчай амаль 2,5 га пачнуцца з 1 314 881 дэнамінаванага рубля, што эквівалентна $680 509.

Аўкцыён у продажы права праектавання і будаўніцтва комплексу намечаны на 17 кастрычніка 2016 года, інфармуе Менскі гарадскі цэнтр нерухомасці. Перад пачаткам будаўніцтва інвестару спатрэбіцца знесці яшчэ некалькі пабудоў - гаражы на вул. Аранжарэйнай і гандлёвы аб'ект на Аранскай.

Нагадаем, Чэрвеньскі рынак быў канчаткова зачынены 1 студзеня 2013 года, а гандляры пераехалі на новую пляцоўку ў раёне камвольнага камбіната. На месцы рынку іранская кампанія планавала пабудаваць шматфункцыянальны комплекс, які ўключае ў сябе гандлёвы цэнтр, паркінг і гатэль. У інтэрнэце мільгалі некалькі малюнкаў з выявамі будучага комплексу. Аднак далей зносу старога рынку справа не зрушылася. Спачатку Менгарвыканкам зрабіў больш жорсткімі ўмовы забудовы, а затым і зусім скасаваў усе стасункі з іранцамі. Зараз пляцоўка чакае новага інвестара.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках