27 красавiка 2024, Субота, 7:33
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Расеі закапалі 19,5 тон польскіх груш з Беларусі

13
У Расеі закапалі 19,5 тон польскіх груш з Беларусі

Перавозілася санкцыйная прадукцыя паводле падробленых фітасанітарных дакументах.

Як паведамляе Рассельгаснагляд, спецыялісты ўстановы разам з супрацоўнікамі ўпраўлення дзяржаўнага аўтадарожнага нагляду па Маскоўскай вобласці на Менскай шашы правялі ператрус аўтамабіля, які ехаў з Беларусі з 19,5 тоны груш.

Пры правядзенні кантрольных мерапрыемстваў было ўстаноўлена, што яго адпраўніком з'яўляецца кампанія «Даратэкс» (Менск), атрымальнікам - ТАА «Маналіт» (Масква) з месцам разгрузкі ў Маскве. Прадстаўленыя фітасанітарныя дакументы аб імпарце гэтых груш з Македоніі апынуліся падробленымі. Пры даглядзе грузу былі выяўлены маркіроўкі польскіх вытворцаў.

Санкцыйныя грушы былі знішчаныя на тэхнічнай пляцоўцы ТАА «Эка-рэсурс» у Ступінскім раёне Маскоўскай вобласці.

Напісаць каментар 13

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках