29 сакавiка 2024, Пятніца, 13:12
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Новая газета» даведалася пра крыніцы багацця палкоўніка МУС Захарчанкі

8
«Новая газета» даведалася пра крыніцы багацця палкоўніка МУС Захарчанкі
ФОТА: Генадзь Гуляеў/КОММЕРСАНТ

У распараджэнні выдання ёсць ноўтбук з канфідэнцыйнымі звесткамі.

Палкоўнік МУС Дзмітрый Захарчанка, арыштаваны паводле абвінавачвання ў атрыманні шматмільённых хабараў, быў чальцом уплывовай групы, якая манапалізавала падрады «Расійскіх чыгунак», а таксама спецыялізавалася на незаконных банкаўскіх паслугах. Пра гэта піша newsru.com са спасылкай на «Новую газету».

Праваахоўныя органы звязваюць з дзейнасцю гэтай групы крадзяжы на дзясяткі мільярдаў рублёў, замахі на забойства і іншыя злачынствы, гаворыцца ў артыкуле. Выданне спасылаецца на наўтбук з канфідэнцыйнымі звесткамі аб фінансавых транзакцыях групы, які журналістам удалося вывучыць. У ноўтбуку, напрыклад, былі выяўленыя аплаты на 250 млн даляраў на афшорныя кампаніі, якія, са словаў знаёмых Захарчанкі, могуць быць з ім звязаныя.

Як вядома, у кватэры сястры Захарчанкі аператыўнікі знайшлі гатоўку на 8 млрд рублёў. Паводле звестак агенцтва «Росбалт», на афшорных рахунках сваякоў палкоўніка знайшлося яшчэ блізу 300 млн еўраў. Сам Захарчанка, як паведамілі «Новай газеце» супрацоўнікі ФСБ, на пытанне, адкуль грошы, адказаў: «Банкіры аддалі на захоўванне».

З імем Захарчанкі звязваюць гучную справу аб крадзяжы 26 млрд рублёў з «Нота-Банка». Асноўнымі ўкладчыкамі банка былі прадпрыемствы абаронна-прамысловага комплексу. Захарчанка нейкі час кіраваў аддзелам у ГУЭБіПК, які курыраваў сферу АПК. Аднак, паводле звестак «Новай газеты», маштаб дзейнасці палкоўніка быў нашмат шырэйшым.

Паводле звестак крыніц выдання, Захарчанка быў добра знаёмы з дарадцам (ужо нябожчыкам) экс-кіраўніка «РЧ» Уладзіміра Якуніна Андрэем Крапівіным. Разам з партнёрамі ён кантраляваў шэраг фірмаў, перамагаў у шматмільярдных будаўнічых тэндэрах дзяржкампаніі. Захарчанка за ўладжванне праблем з праваахоўнымі органамі атрымліваў па 150 тысяч еўраў кожны месяц.

Паводле звестак з ноўтбука, большая частка грошай, якая пералічвалася падрадчыкам «РЧ», сыходзіла на рахункі фіктыўных фірмаў, пасля чаго яе пераводзілі ў гатоўку або выводзілі ў афшоры. У іх ліку - і кампаніі, якія, магчыма, былі звязаныя з Захарчанкам. На іх рэквізіты было пералічана больш за 250 мільёнаў даляраў.

Сувязь Захарчанкі з Крапівіным пацвердзіў журналістам банкір Герман Гарбунцоў. Паводле ягоных слоў, афіцэр МУС быў паўнапраўным партнёрам людзей, якія атрымлівалі падрады ад РЧ. Паводле падлікаў Гарбунцова, на падрадах РЧ штогод выкрадаліся дзясяткі мільярдаў рублёў.

«Наколькі мне вядома, найбольш цесна ён камунікаваў з Валерыем Маркелавым, які адказваў як раз за ўзаемадзеянне з праваахоўнымі органамі», - сказаў Гарбунцоў. Паводле звестак агенцтва Reuters, Крапівін, Маркелаў і трэці партнёр, Барыс Ушаровіч, стаялі за велізарнай імперыяй з некалькіх дзясяткаў кампаній. Гэтыя кампаніі перамагалі ў большай частцы будаўнічых тэндэраў ад РЧ, а абслугоўваліся ў банках, якія раней належалі Гарбунцову.

У нейкі момант паміж былымі партнёрамі адбыўся канфлікт, і Гарбунцоў вымушаны быў з'ехаць у Лондан, дзе на яго ў сакавіку 2012 года быў учынены замах.

Гарбунцоў з сабой забраў базу звестак, у якой былі фінансавыя транзакцыі ўсіх кампаній, якія абслугоўваюцца ў ягоных банках, у тым ліку тых, што атрымлівалі падрады ад РЧ. Гэтая база ёсць у распараджэнні «Новай газеты». Мяркуючы з базы, вялікая частка грошай, якая пералічвалася падрадчыкам ад РЧ, сыходзіла на фіктыўныя фірмы, зарэгістраваныя на падстаўных асоб, а затым здымалася гатоўкай або выводзілася ў афшоры.

Паводле здагадкі крыніц «Новай газеты» ў ФСБ, Захарчанка мог быць звязаны з кампаніямі Bachelor Group Inc з Панамы (абслугоўвалася ў швэйцарскім аддзяленні Dresdner Bank) і Ancillmar Ltd з Кіпра (з рахункам у кіпрскім аддзяленні Trasta komercbanka).

Згодна з базай Гарбунцова, з рахункаў розных фірмаў з «Инкредбанка» на рахунак Ancillmar Ltd у Trasta komercbanka ў розны час было пералічана 244 млн даляраў і амаль 5 млн еўраў. Як адзначае «Новая газета», гэта не значыць, што ўсе сродкі дасталіся палкоўніку, але можна меркаваць, што ён атрымліваў вялікія сумы.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках