29 сакавiка 2024, Пятніца, 17:12
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Зміцер Дашкевіч: Будзь героем і ты!

9
Зміцер Дашкевіч: Будзь героем і ты!
ЗМІЦЕР ДАШКЕВІЧ
Фота: «Радыё Свабода»

Перамены ў Беларусі прыйдуць і плады рэвалюцыі будуць накіраваныя ў патрэбнае рэчышча.

Для моладзевага аб’яднання што ўласціва перадусім? Уласціва ахвярнасць, гераізм. "Малады і гарачы", - кажуць у народзе. Сапраўды, дзе тая рэвалюцыя, якую рабіла не моладзь? Дзе тыя перамены, якія рухаліся пенсіянерамі? Выйсці на плошчу, узняць сцяг, скінуць помнік істукану - за ўсім моладзь.

Але, на жаль, часта так бывае, што гэтым усё і абмяжоўваецца. Як толькі надыходзіць час сістэмнай карпатлівай працы, запал моладзевы кудысьці знікае, а потым знікае і сама моладзь. Я неяк прыйшоў да высновы, што мо па гэтай прычыне і нарадзілася мудрасць: "Рэвалюцыю робяць адны, а пладамі яе карыстаюцца іншыя". Каб рэвалюцыю рабіць і яе вынікі ў правільнае рэчышча накіроўваць, трэба апроч святочнага гераізму быць падрыхтаванымі да гераізму штодзённага - цяжкай карпатлівай працы, якая не заўсёды атаясамліваецца з гераізмам, але насамрэч ім і ёсць.

Дык што мы ведаем пра сапраўдны гераізм? Гераізм, гэта калі Siarhei Palcheuski едзе пад Ветку капаць акопы, а потым стаіць вечарамі ў пераходзе і збірае па 40 подпісаў у гадзіну за святы наш бел-чырвона-белы сцяг. Гераізм, гэта калі маладафронтаўцы ў свой дзень народзінаў прыходзяць з працы ці вучобы і ідуць у пераход, каб хоць і пад пагрозай пераследу, але тлумачыць моладзі, што наш сапраўдны сімваль - гэта не бесаўскі чырвона-зялёны, а хрысціянскі бел-чырвона-белы сцяг. І мы пэўныя, што дзякуючы такім героям сцяг вернецца, што перамены прыдуць, што плады рэвалюцыі будзе каму накіроўваць у правільнае рэчышча.

Што мы ведаем пра гераізм? Але ён ёсць. Дык далучайся, будзь героем і ты!

Зміцер Дашкевіч, «Беларускі партызан»

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках