19 красавiка 2024, Пятніца, 7:23
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Гомелі пачалі прадаваць падарункавыя сертыфікаты на сасіскі і каўбасу

8
У Гомелі пачалі прадаваць падарункавыя сертыфікаты на сасіскі і каўбасу

Атаварыць сертыфікат часткамі, напрыклад, купіць у кошт наміналу некалькі разоў па 100 грамаў сасісак, нельга.

Гомельскі мясакамбінат пачаў прадаваць падарункавыя сертыфікаты на сваю прадукцыю. Сертыфікаты выпускаюцца толькі аднаго наміналу - 20 рублёў - і рэалізуюцца як за гатоўку, так і безнаяўны разлік, піша TUT.BY.

На прадпрыемстве кажуць, што, калі, напрыклад, нейкая арганізацыя захоча падарыць сваім супрацоўнікам сертыфікаты на вялікую суму, то іх зробяць пад заказ іншага наміналу. Аднак звычайным грамадзянам у продажы будуць даступныя толькі сертыфікаты на 20 рублёў.

- Ідэя стварыць падарункавыя сертыфікаты на нашу прадукцыю прыйшла пасля таго, як адно з мясцовых прадпрыемстваў замовіла велізарную партыю мясных вырабаў і раздавала іх сваім супрацоўнікам пад подпіс. Каб надаць такім працэсам больш прэзентабельны выгляд, сёлета мы наважылі выпусціць падарункавыя сертыфікаты і выключыць непатрэбныя аперацыі «раздачы каўбасы па спісах», - распавялі ў аддзеле маркетынгу Гомельскага мясакамбіната.

На прадпрыемстве не без гонару кажуць, што іх сертыфікат - не проста надрукаваны на друкарцы буклет: ён мае абарону ў выглядзе галаграмы і спецыяльнай нумарацыі. Акрамя таго, з адваротнага боку ставіцца пячатка.

- Раздробныя сертыфікаты можна набыць ва ўсіх нашых фірмовых крамах і, адпаведна, атаварыць іх у кожным фірменным магазіне камбіната. Акрамя Гомеля і шэрагу раённых цэнтраў, крамы «ГМК» ёсць у Магілёве і Бабруйску. Тэрмін дзеяння сертыфікату - тры месяцы, распаўсюджваецца ён толькі на прадстаўленую ў крамах ўласную мясную прадукцыю.

Атаварыць сертыфікат часткамі, напрыклад, купіць у кошт наміналу некалькі разоў па 100 грамаў сасісак, нельга. Гэтак жа можна купіць мяса больш чым на 20 рублёў - і даплаціць сваімі грашыма, а вось узяць прадукцыі на меншую суму і забраць рэшту не атрымаецца.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках