26 красавiка 2024, Пятніца, 0:11
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Расатам: Рэактар, што ўпаў на БелАЭС, у выдатным стане

38
Расатам: Рэактар, што ўпаў на БелАЭС, у выдатным стане
ФОТА: CDN.TREND.AZ

Расейскі бок згадзіўся замяніць рэактар, толькі саступаючы ціску грамадскай думкі ў Беларусі.

Пытанне з заменай корпуса для першага энэргаблока Беларускай АЭС развяжацца ў рабочым парадку.

Пра гэта 27 верасня заявіў журналістам генеральны дырэктар Расатама Сяргей Кірыенка, паведамляе БелТА.

Ён сказаў, што беларускія калегі фактычна папрасілі замяніць корпус рэактара, які ўпаў падчас выпрабавальнай устаноўкі, і гэта будзе зроблена. Нягледзячы на гэты інцыдэнт, Кірыенка называе корпус абсалютна працаздольным і мяркуе, што ён можа быць выкарыстаны на іншых праектах. Са слоў кіраўніка Расатама, устаноўка новага корпуса не дадасць ніякіх выдаткаў, акрамя аплаты яго перавозкі.

Карпарацыя Расатом з'яўляецца падрадчыкам будаўніцтва атамнай электрастанцыі ў Астраўцы.

Сяргей Кірыенка таксама нагадаў, што Беларусь прыняла на сябе асноўны ўдар Чарнобыля, што можа ўплываць на грамадскую думку наконт атамнай энэргетыкі. У сувязі з гэтым ён падкрэсліў, што разумее занепакоенасць не толькі тэхнічнымі рашэннямі, але і грамадскай прымальнасцю праекта. «Таму мы цалкам дапускаем і з павагай ставімся да таго, што шэраг рашэнняў нашых беларускіх партнёраў можа тлумачыцца не тэхнічнымі патрабаваннямі, а камфортам грамадскай думкі. Мы будзем да гэтага ставіцца з вялікай павагай і разуменнем», - дадаў кіраўнік «Расатама».

Напісаць каментар 38

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках