25 красавiка 2024, Чацвер, 2:18
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Мінгаз» адключыў ад газу 437 кватэр пасля праверкі

7
«Мінгаз» адключыў ад газу 437 кватэр пасля праверкі

Камунальнікі правялі маштабную праверку кватэр у Менску і Менскім раёне.

У Менску і Менскім раёне УП «Мінгаз» праверыў блізу 15 тысяч кватэр, і 437 з іх былі адключаныя ад газу. Пра гэта паведамляе БелТА са слоў галоўнага інжынера «Мінгазу» Дзмітрыя Шаўлоўскага.

Экспэрт паведаміў, што такія абследавання шматпавярховых дамоў праходзяць штогод. На гэты раз супрацоўнікі «Мінгазу» выявілі ў кватэрах менчукоў 196 няспраўных тэхнічных прыбораў: палова з іх знасілася і працавала некарэктна.

Шаўлоўскі заявіў, што ў 98 кватэрах прыборы былі адключаныя праз тое, што ўласнікі парушалі правілы карыстання газам у побыце. У 114 кватэрах не было цягі ў сістэме вентыляцыі. А ў 282 кватэры супрацоўнікі «Мінгазу» патрапіць не змаглі.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках