28 сакавiка 2024, Чацвер, 21:08
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Расея забракавала 20 тон мяса птушкі з Беларусі

Расея забракавала 20 тон мяса птушкі з Беларусі

Мяса ўвозілася з падробленымі дакументамі.

Крымінальная справа аб факце незаконнага перамяшчэння праз дзяржаўную мяжу Расеі 20 тон мяса свойскай птушкі распачатая ў Смаленскай вобласці, паведаміў interfax.by галоўны дзяржаўны мытны інспектар Смаленскай мытні Уладзімір Сафонаў.

Са словаў Сафонава, на аўтадарозе М1 «Беларусь» ля населенага пункта Чырвоная Горка смаленскія мытнікі затрымалі транспартны сродак, якім кіраваў грамадзянін Беларусі.

«Паводле прадстаўленых кіроўцам таварасуправаджальных дакументаў, з Беларусі на адрас маскоўскай фірмы перамяшчаўся тавар – мяса свойскай птушкі. Мытнікі ўсумніліся ў сапраўднасці прадстаўленага ветэрынарнага сертыфікату і зробленых у ім адзнак. Наступная экспэртыза пацвердзіла абгрунтаванасць іх сумненняў», - сказаў Сафонаў.

«Фактычны вага мяса птушкі перавысіла 20 тон, а яго рынкавы кошт, паводле высноў экспэрта, - звыш 1,5 млн рублёў, што прызнаецца значнай партыяй. Тавар канфіскаваны ў якасці рэчыўнага доказу для крымінальнай справы. Асоба, датычная да незаконнага перамяшчэння грузу, ўстаноўленая», - паведаміў Сафонаў.

Ён адзначыў, што мяса свойскай птушкі ўваходзіць у пералік стратэгічна важных тавараў і рэсурсаў. У сувязі з гэтым крымінальная справа распачатая ў факце незаконнага перамяшчэння праз дзяржмяжу Расеі стратэгічна важных тавараў вялікай партыяй (ч.1 арт.226.1 КК РФ).

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках