23 красавiка 2024, aўторак, 19:35
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Назарбаеў перадумаў ехаць да Лукашэнкі

6
Назарбаеў перадумаў ехаць да Лукашэнкі
ФОТА: ДЗМІТРЫЙ АЗАРАЎ/«КОММЕРСАНТЪ»

Адмена візіту адбылася на фоне двухразовага зніжэння тавараабароту паміж Беларуссю і Казахстанам.

«У гэтым годзе ў планах было ажыццявіць візіт нашага прэзідэнта ў Беларусь, але ён адкладзены на наступны год. Мы рыхтуемся да гэтага візіту», - сказаў пасол Казахстана ў Менску Ергалі Булегенаў на брыфінгу, паведамляе РІА «Новости».

Чакаецца, што паводле вынікаў візіту будуць падпісаныя пэўныя праекты, над якімі цяпер вядзецца праца.

Пры гэтым тавараабарот паміж Казахстанам і Беларуссю ў першым паўгоддзі 2016 года склаў 145,8 млн даляраў, што ніжэй за паказчык аналагічнага перыяду 2015 года на 46,4 працэнта.

Казахстанскі экспарт у Беларусь склаў 9,9 млн даляраў, імпарт з Беларусі - 135,9 млн даляраў. Зніжэнне тавараабароту тлумачацца агульнай крызіснай сітуацыяй у сусветнай эканоміцы. Аднак з іншымі краінамі такога абвалу чамусьці няма.

Апошні афіцыйны візіт Нурсултана Назарбаева ў Беларусь адбыўся ў 2012 годзе.

Тады Лукашэнка заявіў аб неабходнасці «надаць новы імпульс гандлю з Казахстанам». Паводле вынікаў 2015 года, тавараабарот паміж дзвюма краінамі знізіўся.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках