26 красавiка 2024, Пятніца, 23:26
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Музей гісторыі Магілёва купіў «Новы запавет» XVII стагоддзя

2
Музей гісторыі Магілёва купіў «Новы запавет» XVII стагоддзя

Кніга «Новы запавет з Псалтыром» была выдадзеная ў 1652 годзе ў друкарні Куцеінскага манастыра (пад Воршай).

Гэта выданне - выдатна захаваны асобнік, уяўляе магілёўскую традыцыю кнігадрукавання, бо, як вядома, Куцеінская друкарня была заснаваная магілёўскім першадрукаром Спірыдонам Собалем у 1630 годзе, і пасля яго сыходу прадаўжала распачатую ім традыцыю, піша mycity.by.

У экзэмпляры, які трапіў у магілёўскі музей, адсутнічаюць першыя старонкі і пярэдняя вокладка. Аднак у астатнім ён выдатна захаваўся. З гравюр, якія знаходзяцца ў выданні, тры з выявамі апосталаў Іаана, Марка і Лукі.

Цяпер кніга знаходзіцца на экспэртызе. Яна будзе прадэманстраваная на найбліжэйшай музейнай імпрэзе - «Дні трубача», якая пройдзе ў рамках Нацыянальнага форуму «Музеі Беларусі» 1 кастрычніка а 18:00.

Музей выказвае падзяку мецэнату Валерыю Казакову, а таксама новым і старым сябрам музея - Дзмітрыю Яцкевічу (Нясвіж), Андрэю Радкову (Менск), Багдану Беразенку (Кіеў) за фінансавую гарантыю і дапамогу ў пошуках і набыцці кнігі.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках