28 сакавiка 2024, Чацвер, 19:46
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Нью Джэрсі цягнік рэзнуўся ў станцыю

1
У Нью Джэрсі цягнік рэзнуўся ў станцыю
На месцы сутыкнення цягніка з чыгуначнай платформай у Нью Джэрсі
ФОТА: PANCHO BERNASCONI/GETTY IMAGES NORTH AMERICA/AFP

У выніку маштабнай аварыі ў Нью Джэрсі загінулі тры чалавекі і сто пацярпелі.

У Нью Джэрсі цягнік рэзнуўся ў чыгуначную станцыю, паведамляе ABC News (пераклад - РБК).

Згодна з інфармацыяй мясцовых улад, больш за 100 чалавек атрымалі раны, некалькі чалавек засталіся заблакаваныя ў цягніку. NBC са спасылкай на прадстаўнікоў мясцовых уладапаведаміла аб трох загінулых.

Прадстаўнік транспартнай кампаніі NJ Transit заявіў Reuters, што большасць з пацярпелых знаходзяцца ў крытычным стане. Збольшага пацярпелі пасажыры цягніка або людзі, якія чакалі пасадкі на платформе, удакладняе WABC.

Інцыдэнт адбыўся на станцыі Хобакен (Hoboken), якая размешчаная ў беразе Гудзона насупраць Нью Ёрка. Са слоў відавочцаў, на словы якіх спасылаецца CNN, цягнік не загамаваў каля платформы і рэзнуўся ў агароджу. Дах станцыі практычна цалкам абрынуўся, распавёў іншы сведка.

Чыгуначны аператар PATH Train пацвердзіў факт аварыі на сваёй старонцы ў Twitter. Яго прадстаўнікі паведамілі, што ў сувязі з інцыдэнтам абслугоўванне станцыі ў гэты момант прыпыненае. Чыгуначны рух на лінні таксама прыпынены, пасажыраў будуць развозіць аўтобусы і прыватныя вознікі, паведаміў CNBC.

Са слоў крыніц CNBC у праваахоўных органах, пакуль няма ніякіх прыкмет таго, што здарэнне было наўмысным або тэрарыстычным актам, аднак суразмоўцы выдання падкрэслілі, што расследаванне яшчэ толькі пачалося.

Папярэднія звесткі сведчаць аб тым, што інцыдэнт стаў выпадковасцю або памылкай тэхнічнага персаналу, распавялі NBC чатыры крыніцы ў праваахоўных органах.

Станцыя ў Хобакене ўважаецца за адзін з найбольшых транспартных вузлоў у ЗША і выкарыстоўваецца працоўнымі на Манхэтэне жыхарамі Нью Джэрсі ды іншых гарадоў, размешчаных на захад ад мегаполіса. Штодня вакзал у Хобакене прымае 50 тысяч пасажыраў.

ФОТА: EDUARDO MUNOZ ALVAREZ/GETTY IMAGES NORTH AMERICA/AFP
Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках