29 сакавiка 2024, Пятніца, 8:29
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Кошт нафты імкліва пайшоў угору

13
Кошт нафты імкліва пайшоў угору

Brent перасягнуў адзнаку 50 даляраў за барэль упершыню з 8 верасня.

Кошт нафты пайшоў імкліва ўгору ў сераду пасля паведамленняў крыніц «Ройтэрс» пра тое, што краіны OPEC усё ж такі дамовіліся ўпершыню за восем гадоў абмежаваць здабычу дзеля павышэння кошту чорнага золата, інфармуе Forbes.

Нафта маркі Brent перасягнула адзнаку 50 даляраў за барэль упершыню з 8 верасня.

На вечаровых таргах Brent дасягнуў 50,05 за барэль, узняўшыся на 1,65%.

Ф'ючэрсы на WTI прадаюцца блізу адзнакі 47,93 за барэль (+1,87%), інфармуе finance.rambler.ru.

Адзначым, пад канец дня кошт Brent знізіўся да 49,03 за барэль.

Напісаць каментар 13

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках