Качанава - маладым спецыялістам: Грошай няма, пашукайце ў выканкамах
14- 30.09.2016, 16:07
- 7,958
Намесніца прэм'ера Беларусі вырашыла, што клапаціцца пра маладых спецыялістаў павінны мясцовыя ўлады.
Пра гэта намесніца прэм'ер-міністра Беларусі Наталля Качанава заявіла ўчора на семінары-нарадзе ў актуальных пытаннях сацыяльнай сферы ў Горадні, паведамляе БелТА.
Пытанне з замацаваннем спецыялістаў сацыяльнай сферы ў раёнах вобласці з'яўляецца актуальным - гаворка як аб ахове здароўя і адукацыі, так і аб культурнай сферы, спорце.
«Шмат для таго, каб зацікавіць спецыялістаў, могуць і павінны зрабіць мясцовыя органы ўлады. У першую чаргу гэта развязанне пытанняў забяспечанасці годным жыллём, у гэтым плане ў розных населеных пунктах розныя падыходы», - мяркуе віцэ-прэм'ер.
Напрыклад, у некаторых райцэнтрах Гарадзенскай вобласці для спецыялістаў сацыяльнай сферы прадстаўляюць добраўпарадкаваныя інтэрнаты. Прынятая пастанова, якая дазваляе прадстаўляць па-за чаргой арэнднае жыллё маладым трэнерам.
Таксама трэба шукаць спосаб даць магчымасць зарабіць дадатковыя сродкі маладому настаўніку і агулам выканаць пастаўленую задачу для павышэння заробку настаўнікам.
Гэтыя задачы ў сілах выканаць кіраўніцтву на месцах, падкрэсліла віцэ-прэм'ер.
Словы намесніцы прэм'ера выклікаюць у памяці сюжэт з «Залатога цяляці» Ільфа і Пятрова, у якім шматлікія неўладкаваныя маладзёны падарожнічалі па краіне, выдаючы сябе «за дзяцей лейтэнанта Шміта» і працягваючы руку па «кіслы выканкамаўскі рубль».