7 траўня 2024, aўторак, 2:56
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Трайпл» Чыжа трапіў у спіс самых стратных прадпрыемстваў Беларусі

9
«Трайпл» Чыжа трапіў у спіс самых стратных прадпрыемстваў Беларусі
ЮРЫЙ ЧЫЖ

У кампанію да бізнэсу Чыжа ў хвост рэйтынгу патрапілі МАЗ і чыгунка.

Міністэрства фінансаў Беларусі апублікавала фінансавыя справаздачы адкрытых акцыянерных таварыстваў краіны за першы квартал 2016 года. Акрамя таго, інфармацыю аб сваім фінансавым становішчы падалі кампаніі, якія выпускалі аблігацыі. Нарэшце, Нацбанк публікуе справаздачы банкаў краіны.

На падставе гэтых звестак «Наша Нiва» склала топ-20 самых прыбытковых і стратных кампаній з адкрытай справаздачнасцю.

Для выгоды ўспрымання сумы пераведзеныя ў даляры паводле сярэдняга курсу 2015 г. - 1975 руб.

Чатыры самыя паспяховыя кампаніі ў параўнанні з першым кварталам не змяніліся, аднак кожная з іх нарасціла аб'ём прыбытку.

Нечаканым выглядае з'яўленне на 6-м месцы іранскага «Банка Гандлёвы капітал», які зусім не дэманструе актыўнасці на рынку.

Найлепшая сярод беларускіх прыватнікаў - кампанія А100, а «Еўрагандаль» у гэтым квартале не дацягнуў да топ-20.

Што датычыцца стратных кампаній, то ў гэтай катэгорыі апынуўся МАЗ. Сярод прыватнікаў у вялікім мінусе «Трайпл» і «Амкадор».

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках