26 красавiка 2024, Пятніца, 6:52
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Лукашэнка: Мы з кітайцамі перамаглі фашызм і японскі мілітарызм

65
Лукашэнка: Мы з кітайцамі перамаглі фашызм і японскі мілітарызм
ФОТА: ДЗМІТРЫЙ АЗАРАЎ/«КОММЕРСАНТ»

Беларускі кіраўнік у Пекіне зноў меў прыступ настальгіі па СССР.

- Я адназначна разглядаю распад Савецкага Саюза як катастрофу, якая мела і мае негатыўныя наступствы ва ўсім свеце. Нічога добрага ад распаду мы не атрымалі, - заявіў Лукашэнка, адказваючы на пытанні студэнтаў Пекінскага ўніверсітэта, паведамляе БелТА.

Ён канстатаваў, што ў Савецкага Саюза з Кітаем не заўсёды былі светлыя і добрыя дні ў адносінах.

- Даходзіла і да вайсковых сутыкненняў на мяжы, але, калі паглядзець у гісторыю, то ў нас, савецкіх і кітайскіх людзей, заўсёды было больш добрага.

У якасці аднаго з яркіх прыкладаў Лукашэнка прывёў агульную перамогу над фашызмам і японскім мілітарызмам.

Што тычыцца Савецкага Саюза, то, на думку беларускага кіраўніка, гэта магутная дзяржава з'яўлялася фактарам стрымлівання і забеспячэння стабільнасці ў свеце.

Лукашэнка ўпэўнены, што ў часы СССР былі б немагчымыя многія канфлікты, падобныя да тых, што маюць месца на Блізкім Усходзе або ў Афрыцы.

- Гэта балансіравала нашу планету. Знік Савецкі Саюз, і, вы бачыце, свет завагаўся на адной апоры. Я не асуджаю тут амерыканцаў, але факт застаецца фактам. Апора адна - і свет хістаецца, - сказаў Лукашэнка.

Ён дадаў, што бачыць у Кітаі, а таксама, магчыма, у адзінстве постсавецкай прасторы і Еўразвязе, які фармуе ўсё больш самастойную палітыку, рэальныя апоры, якія трэба ўмацоўваць, каб свет быў шматпалярным.

Адзначым, што Лукашэнка не аднойчы выказваў свае шкадаванні пра развал ССР. А нядаўна, пра распад Саюза журыўся і прэзідэнт Расеі Уладзімір Пуцін.

Напісаць каментар 65

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках