24 красавiка 2024, Серада, 12:45
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Прафсаюз РЭП адкрывае школу выжывання ва ўмовах крызісу

5
Прафсаюз РЭП адкрывае школу выжывання ва ўмовах крызісу

Школы плануюць адкрыць ва ўсіх абласцях Беларусі.

Беларускія прафсаюзы работнікаў радыёэлектроннай прамысловасці плануюць даць старт адкрытай школе выжывання ва ўмовах крызісу.

Пра гэта распавёў «Радыё Рацыя» старшыня прафсаюза РЭП Генадзь Фядыніч.

- Мы хочам дапамагчы людзям - як напісаць рэзюмэ, людзі гэта не ведаюць, людзі не ведаюць, што ёсць законы, паводле якіх можна атрымаць дапамогу ў дзяржавы, ёсць законы, калі ты не працуеш і няма заробку, як гэта выкарыстоўваецца. І як змагацца з чыноўнікамі ад улады, калі людзі гэта не ведаюць.

Спачатку плануецца адкрыць такую школу ў Менску, а потым і ва ўсіх абласцях Беларусі.

- Зараз дамаўляемся са спецыялістамі, - юрыстамі, псіхолагамі і іншымі, якія павінны падтрымаць, даць неабходныя парады грамадзянам, якія трапілі ў складаную сітуацыю, каб яны не заставаліся са сваімі праблемамі сам-насам, - сказаў Генадзь Фядыніч.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках