19 траўня 2024, Нядзеля, 18:20
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Bloomberg: Сноўдэн ператвараецца ў цяжар для Пуціна

14
Bloomberg: Сноўдэн ператвараецца ў цяжар для Пуціна
Эдвард Сноўдэн

Магчыма, яго перададуць іншай дыктатарскай краіне, якая знаходзіцца ў хаўрусе з Расеяй.

"Эдвард Сноўдэн усё больш незадаволены сітуацыяй у Расеі, дзе ён пражыў ужо больш за тры гады. Прэзідэнт Уладзімір Пуцін калісьці ветліва прыняў супрацоўніка фірмы-выканаўцы АНБ праз ягоную прапагандысцкую вартасць, але, магчыма, цяпер разважае над тым, ці варта было гэта рабіць", - піша аглядальнік Bloomberg View Леанід Бяршыдскі (пераклад - inopressa.ru).

"Сноўдэн прыбыў у Маскву ў чэрвені 2013 года. Гэта было амаль за год да анэксіі Крыму, і Расея яшчэ магла паспрабаваць падаць сябе перад левымі радыкаламі, якія захапляюцца Сноўдэнам, як меншае зло ў параўнанні з "вялікім братам" - ЗША", - гаворыцца ў артыкуле.

Аднак пасля Крыму гэткія сцвярджэнні пачалі гучаць бессэнсоўна, адзначае аўтар.

Нейкі час Сноўдэн, як падаецца, "падыгрываў" Пуціну, затэлефанаваўшы і задаўшы яму падчас тэлемарафону пытанне аб назіранні за грамадзянамі. Зрэшты, апошнія месяцы Сноўдэн узмацніў крытыку расейскай рэчаіснасці, піша Бяршыдскі.

Арганізатар выцеку ў АНБ у ліпені звярнуўся да Twitter, калі расейскі парламент прымаў так званы "пакет Яравой" - рэпрэсіўны збор законаў, накіраваных на ўсталяванне поўнага кантролю над онлайн-камунікацыямі расейцаў. Сноўдэн гэтыя законапраекты апантана скрытыкаваў, піша аўтар.

Тры гады - дастатковы час, каб зразумець палітыку Расеі трохі лепш, заўважае Бяршыдскі.

У сераду Сноўдэн пракаментаваў у Twitter свежую навіну - пра абвяшчэнне "Левада-цэнтра", астатняга з вялікіх незалежных сацыялагічных інстытутаў, "замежным агентам".

Сноўдэн цяпер публічна крытыкуе Крэмль у пытаннях палітычнай важнасці, такіх, як яго палітыка "барацьбы з тэрарызмам", працягвае аўтар.

"Я б здзівіўся, калі б Крэмль гэта не раздражняла, - піша Бяршыдскі. - Ён робіць усё, што можа, каб выціснуць з краіны мясцовых крытыкаў або абняславіць іх, аднак далей трымае ў сябе замежніка, чыя першапачатковая ўдзячнасць, мабыць, сышла на нішто , і які не вельмі ахвочы апраўдваць Пуціна праз недастатковасць довадаў".

"Сноўдэн напісаў у Twitter, што ён баіцца помсты за крытыку, але не спыніць яе. Аднак Крэмль мае не так шмат метадаў адпомсціць, не ўручыўшы маральную перамогу ЗША", - мяркуе Бяршыдскі. Эстрадыцыі ў ЗША дакладна не будзе - у сакавіку Пяскоў пацвердзіў, што пазіцыя расейскага ўрада не змянілася. "Зрэшты, не здзіўлюся, калі рыхтуецца перадача Сноўдэна іншай краіне, якая дасць яму прытулак. Са сваім фанатызмам ён стаў клопатам для Пуціна, пры тым, што, магчыма, ніколі і не быў каштоўнасцю", - піша журналіст.

Напісаць каментар 14

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках