23 красавiка 2024, aўторак, 23:59
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Напярэдадні Года Пеўня ў Чавусах згарэў павільён «Пятруха»

2
Напярэдадні Года Пеўня ў Чавусах згарэў павільён «Пятруха»

Выратавальнікам удалося патушыць пажар на рынку ў Чавусах, але курыныя кумпячкі абвугліліся.

Ратавальнікі ліквідавалі пажар на рынку ў Чавусах, паведамілі БелТА ў Магілёўскай абласной управе МНС.

Паведамленне аб пажары ў гандлёвым павільёне «Пятруха» на тэрыторыі рынку Чавускага райпо паступіла ўвечары 31 снежня. Калі ратавальнікі прыбылі да месца выкліку, адбывалася адкрытае гарэнне ўнутры павільёна для продажу мясных паўфабрыкатаў.

У выніку пажару пашкоджаная ўнутраная аддзелка павільёна, лядоўня, часткова прадукцыя. Пацярпелых няма.

Меркаваная прычына ўзгарання - парушэнне правілаў эксплуатацыі электрасетак і электраабсталявання.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках