24 красавiка 2024, Серада, 19:29
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Пятро Парашэнка: Будучы год будзе асаблівым для Украіны

3
Пятро Парашэнка: Будучы год будзе асаблівым для Украіны

Аб найважнейшых уроках гісторыі не трэба забываць нават у навагоднюю ноч.

Пра гэта ў навагоднім звароце заявіў прэзідэнт Украіны Пятро Парашэнка:

«Падстаў для аптымізму сёння больш, чым год таму. Лёгка не будзе, але і найгоршае ў эканоміцы – ззаду.

Мы пераадолелі шок ад разбурэння часткі індустрыяльнага патэнцыялу, выкліканага ваеннай агрэсіяй. Гэтак жа, як і ад варожага закрыцця Расеяй рынку для нашых тавараў, ад гандлёвай і транспартнай блакады.

Мы адаптавалі нашу гаспадарку да новых варункаў. Нам удалося аднавіць эканамічны рост. І гэта дазваляе ў новым годзе трымаць курс на павелічэнне даходаў украінцаў.

Мы ўмацавалі нашу абараназдольнасць. Справіцца з задачай удалося без мабілізацыі. Войска становіцца кантрактным, а абаронца Айчыны – адна з самых высакародных прафесій.

Упершыню ў гісторыі не купілі ніводнага кубаметру газу з Расеі – і гэта вялікі крок да энэргетычнай незалежнасці!

Як адзіны народ, мы радаваліся перамозе Джамалы на Еўравізіі, вялізнага поспеху ўкраінскіх паралімпійцаў і медалёў алімпійцаў у Рыа-дэ-Жанэйра, дакладным ударам нашых баксёраў.

Будучы год – асаблівы. Гэта – год стагоддзя Украінскай нацыянальнай рэвалюцыі.

Але тады ўкраінцы, замест таго, каб аб'яднацца супраць вонкавых пагроз, ваявалі паміж сабой. І цяпер, калі не зрабіць высноў, бяздумнае палітычнае супрацьстаянне можа лёгка вярнуць эканоміку назад, у піку. Палітыку пагрузіць у анархію. А краіну зрабіць здабычай агрэсара.

Аб найважнейшых уроках гісторыі не трэба забываць нават у навагоднюю ноч. Я зрабіў высновы. Чужых памылак – не паўтару. І іншым – не дам.

Галоўнай сваёй задачай бачу падтрымку належных палітычных варункаў для развіцця краіны. І вядома ж – узмацненне нашай абараназдольнасці, умацаванне міжнароднай падтрымкі Украіны, збліжэнне з Еўразвязам і NATO».

Прэзідэнт Украіны таксама звярнуўся да жаўнераў у зоне АТА і жыхароў часова акупаваных Расеяй тэрыторый:

«Слаўныя ўкраінскія воіны! Уся краіна дзякуе вам за тое, што дорыце нам гэтую мірную святочную ноч. За тое, што гарантуеце абарону ў новым годзе.

Ад імя ўсёй Украіны віншую вас, нашы суайчыннікі, браты і сёстры ў Крыме, Севастопалі і асобных раёнах Данеччыны і Луганшчыны. Расейская акупацыя – часовая. Мы абавязкова аб'яднаемся».

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках