24 красавiка 2024, Серада, 15:39
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Нямецкі актывіст: Спыніце гэтую шуміху з нагоды так званых «бязвізавых паездак» у Беларусь

8
Нямецкі актывіст: Спыніце гэтую шуміху з нагоды так званых «бязвізавых паездак» у Беларусь
ПЕТЭР ЛІЗЭГАНГ

«Бязвізавы ўезд» у Беларусь для замежнікаў — усяго толькі павярхоўны крок, які не нясе рэальных пераменаў.

Пра гэта ў Facebook напісаў актывіст Нямецка-беларускага таварыства Петэр Лізэганг.

«Дарагія сябры ў Беларусі і дарагія сябры Беларусі, калі ласка, спыніце гэтую шуміху з нагоды так званых «бязвізавых паездак» у Беларусь. Так, гэта пазітыўны момант, што людзі, якія лётаюць у Менск, могуць заставацца да пяці дзён у Беларусі без візы», — піша ён.

Аднак актывіст задаецца пытаннем: для каго гэта можа быць актуальна?

«У асноўным толькі для тых людзей, у якіх дагэтуль не было ніякіх рэальных цяжкасцяў пры атрыманні візы. Любому, хто ў «чорным спісе», усё роўна не будзе дазволена ўехаць у краіну», — адзначае Лізэганг.

На ягоную думку, рэгуляванне, якое дазволіла б усім жыхарам памежных зон з Польшчай, Літвой і Латвіяй уязджаць у Беларусь, каб сустрэцца з сваякамі і сябрамі цягам пяці дзён без візы, было б вялікім крокам.

«Гэта быў бы сапраўды вялікі крок, які б дазволіў пашырэнне кантактаў, рэальныя зносіны і абмен», — уважае актывіст.

Аднак на гэты момант такі крок з'яўляецца нічым іншым, як «піярам» беларускага рэжыму, упэўнены Лізэганг.

«Тыя, хто і так мог уязджаць у краіну, проста змогуць гэта рабіць прасцей, але сапраўдных пераменаў не адбылося. Выдатны крок рэжыму, які працягвае так званую «лібералізацыю». Так, гэта пазітыўны момант, але падтрымліваючы гэтую шуміху, вы падтрымліваеце мэты рэжыму, які толькі робіць выгляд, што праводзіць «лібералізацыю». Таму, калі ласка, будзьце крыху больш удумлівыя і больш крытычныя» — піша ён.

Петэр Лізэганг — фрылансер, ён арганізуе навучанне журналістаў з Усходняй Еўропы ў Нямеччыне, раней арганізоўваў чарнобыльскія і адукацыйныя праграмы.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках