19 красавiка 2024, Пятніца, 21:47
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Лінас Лінкявічус: Літоўцам важней паездкі, а не палёты ў Беларусь

4
Лінас Лінкявічус: Літоўцам важней паездкі, а не палёты ў Беларусь
Лінас Лінкявічус

Бязвізавы рэжым у аэрапорце Менска не вырашае праблему грамадзян Літвы, якія жывуць ля мяжы.

Літва ўсё яшчэ чакае ад Рэспублікі Беларусь адказу з нагоды рэжыму перамяшчэння асоб, што жывуць на мяжы, які б палегчыў перасячэнне мяжы грамадзянам дзвюх краін, якія пражываюць у памежных раёнах, заявіў міністр замежных спраў Літвы Лінас Лінкявічус, піша delfi.lt.

Пра гэта ён заявіў, у сувязі з тым, што Беларусь наважыла ўвесці бязвізавы рэжым у Менскім аэрапорце для грамадзян некалькіх дзесяткаў краін, у тым ліку і Літвы, што ўязджаюць у краіну праз Менскі аэрапорт на тэрмін не больш за пяці дзён.

Са слоў міністра, такі парадак не асабліва актуальны літоўцам, бо ў Беларусь яны часцей падарожнічаюць наземным, а не паветраным транспартам.

«Вядома, гэта крок да адкрытасці, але тут я б хацеў нагадаць, што мы яшчэ з 2010 года ўзгадняем так званы рэжым мясцовага перамяшчэння, які б істотна палепшыў злучэнне, спрасціўшы паездкі для тых, хто жыве ў раёне 50 км па абодва бакі мяжы», - паведаміў Лінкявічус BNS.

«У гэтым пытанні мы ўсё яшчэ не атрымалі адказу ад Рэспублікі Беларусь. Нашы людзі не так часта карыстаюцца аэрапортам, ім усё ж больш актуальныя перамяшчэнні па сушы», - дадаў ён.

Нагадаем, указам Лукашэнкі грамадзяне 80 краін змогуць уязджаць у Беларусь без віз праз Менскі аэрапорт на тэрмін да пяці дзён.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках