20 красавiка 2024, Субота, 2:15
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Жыхары Гомельшчыны пачалі барацьбу з дэкрэтам аб «дармаедстве»

38
Жыхары Гомельшчыны пачалі барацьбу з дэкрэтам аб «дармаедстве»

Грамадзяне, якіх падаткавікі аднеслі да катэгорыі «дармаедаў», пачалі аспрэчваць падставы для грашовага збору.

Беспрацоўныя Гомельшчыны абскардзяць Дэкрэт №3 «Аб сацыяльным утрыманстве». Грамадзяне, якіх падаткавікі аднеслі да катэгорыі «дармаедаў», пачалі аспрэчваць падставы для грашовага збору, паведамляе «Радыё Рацыя».

Жыхар Калінкавічаў Дзяніс Рабянок праз сваю актыўную палітычную дзейнасць не можа знайсці працу ў родным горадзе некалькі гадоў.

— Я быў на асабістым прыёме ў начальніка Калінкавіцкай падатковай інспекцыі. Адказу на пытанне, якія выдаткі панесла на мяне дзяржава ў 2015 годзе, што я павінен ёй заплаціць 360 рублёў як «дармаед», я так і не атрымаў.

Прававы інспектар прафсаюза работнікаў радыёэлектроннай прамысловасці Леанід Судаленка ўжо дапамог скласці пратэстныя заявы ў падатковую 20 жыхарам Гомельскай вобласці.

— Калі ў мяне пытаюцца, якім чынам пазбегнуць падатку, я адказваю, што ёсць два шляхі. Заплаціць, забыць гэта як страшны сон і ўладкавацца на працу або пайсці рамеснікам, або яшчэ кімсьці працаваць. Другі шлях — пайсці і адседзець 15 дзён, а потым даводзіць, што дзяржава прымусіла цябе працаваць і ўжыла да цябе забароненую міжнароднымі дамовамі прымусовую працу. Іншых шляхоў няма. Лукашэнка нядаўна сказаў, што адмяняць дэкрэт ён не будзе. Гэта значыць, гэты дэкрэт будзе дзейнічаць.

Дэкрэт №3 «Аб сацыяльным утрыманстве» быў падпісаны Лукашэнкам на пачатку красавіка 2015 года. Праваабаронцы канстатуюць, што з пачаткам дзеяння дэкрэта №3 у Беларусі фактычна ўводзіцца супярэчная Канстытуцыі практыка прымусовай працы.

Напісаць каментар 38

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках