28 сакавiка 2024, Чацвер, 23:59
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларуса не пусцілі ў Літву праз савецкую сімволіку

50
Беларуса не пусцілі ў Літву праз савецкую сімволіку

Публічная дэманстрацыя нацысцкай і камуністычнай сімволікі забароненая дзейнымі ў Літве прававымі актамі.

У панядзелак, 9 студзеня, літоўскія памежнікі не ўпусцілі ў Літву 21-гадовага грамадзяніна Беларусі, паведамляе delfi.lt са спасылкай на Службу аховы дзяржмяжы Літвы (САДМЛ).

Беларус хацеў уехаць у панядзелак праз КПП Райгардас, у Друскенінскім раёне, на аўтамабілі Peugeot 405.

Літоўскія службовыя асобы не пусцілі яго, бо на аўтамабілі была савецкая сімволіка - на заднім шкле была налепленая пяціканцовая зорка з сярпом і молатам.

Іншаземец меў права трапіць у Літву, але альбо пешшу, альбо на аўтамабілі, папярэдне зняўшы налепку.

Паколькі кіроўца адмовіўся здымаць савецкую сімволіку, яму адмовілі ва ўездзе, і ён вярнуўся ў Беларусь.

Напісаць каментар 50

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках