26 красавiка 2024, Пятніца, 5:56
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Рэкс Тылерсан выступіць з абвінаваўчай прамовай у адрас РФ

5
Рэкс Тылерсан выступіць з абвінаваўчай прамовай у адрас РФ
РЭКС ТЫЛЕРСАН

Кандыдат Трампа на пасаду кіраўніка Дзярждэпу ЗША ў спецыяльным дакладзе заявіць пра небяспеку з боку Расеі.

Кандыдат на пасаду дзяржсакратара ЗША Рэкс Тылерсан у сераду выкажа заклапочанасць з нагоды дзеянняў Расеі на сусветнай арэне і заявіць, што NATO «мае права турбавацца праз адраджэнне Расеі». Такія заявы Тылерсана прагучаць на слуханнях у сенаце, дзе будзе абмяркоўвацца яго кандыдатура на пасаду кіраўніка Дзярждэпа, паведамляе Reuters (пераклад – РБК).

Як паведамляе агенцтва, тэкст маючага адбыцца выступу кандыдата ў дзяржсакратары распаўсюдзіла пераходная каманда Трампа.

У сваім ўступным слове Тылерсан растлумачыць у некаторай ступені, чаму Трамп выступіў за больш цёплыя стасункі з Масквой. Між іншым, ён скажа, што Вашынгтону патрэбны «адкрыты і шчыры дыялог з Расеяй, для таго каб выбраць свой уласны курс». Але рыторыка Тылерсана, якая выказвае занепакоенасць з нагоды дзеянняў Расеі, трохі разыходзіцца з заявамі Трампа пра неабходнасць наладжвання стасункаў з Масквой, падкрэслівае Reuters.

«У той час як Расея імкнецца да павагі і значнасці на сусветнай арэне, сваімі нядаўнімі дзеяннямі яна ігнаравала амерыканскія інтарэсы», — прыводзіць вытрымкі з выступу Тылерсана Washington Post, якая таксама азнаёмілася з тэкстам ягонай уступнай прамовы. «Расея павінна ведаць, што мы будзем прытрымлівацца нашых абавязанняў і абавязанняў нашых хаўруснікаў, і Расея павінна быць прыцягнутая да адказнасці за свае дзеянні», – скажа ён.

«Расея сёння ўяўляе небяспеку, але гэта вельмі прадказальна пры адстойванні ўласных інтарэсаў. Яна ўварвалася на Украіну, далучыла Крым і падтрымала сірыйскія сілы, якія жорстка парушаюць законы вайны», — гаворыцца ў заяве Тылерсана. «Нашы хаўруснікі ў NATO маюць права турбавацца праз адраджэнне Расеі», – скажа ён.

У той жа час, адзначае Washington Post, у сваёй прамове Тылерсан не закране тэмы «ўмяшання Расеі» ў выбары ЗША і новых санкцый супраць Расеі.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках