24 красавiка 2024, Серада, 23:19
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Судовых прыставаў у РФ надзялілі новымі паўнамоцтвамі ў дачыненні да беларусаў

4
Судовых прыставаў у РФ надзялілі новымі паўнамоцтвамі ў дачыненні да беларусаў

Расейскія судовыя прыставы змогуць выконваць на тэрыторыі РФ пастановы беларускіх судоў.

Прэзідэнт Расеі Уладзімір Пуцін у канцы снежня падпісаў Федэральны закон №492-ФЗ «АБ унясенні змяненняў у артыкулы 12 і 13 Федэральнага закона «Аб выканаўчай вытворчасці», які ўдакладняе патрабаванні, што прад'яўляюцца да выканаўчых дакументаў, выдадзеных судамі замежных дзяржаў, паведамляе БелаПАН.

«Цяпер выканаўчыя дакументы замежных дзяржаў, выкананне якіх прадугледжана на тэрыторыі Расейскай Федэрацыі ў адпаведнасці з міжнароднымі дамовамі, вылучаныя ў асобную катэгорыю ў пераліку відаў выканаўчых дакументаў», — паведамляе Федэральная служба судовых прыставаў Расеі.

У законе аб выканаўчай вытворчасці з'явілася агаворка, згодна з якой патрабаванні да замежных выканаўчых дакументаў, якія падлягаюць выкананню на тэрыторыі Расеі ў адпаведнасці з міжнароднымі дамовамі, устанаўліваюцца заканадаўствам замежнай дзяржавы, а не расейскім. На гэты момант да такіх дамоваў належаць Пагадненне паміж Расейскай Федэрацыяй і Рэспублікай Беларусь аб парадку ўзаемнага выканання судовых пастаноў у справах аб спагнанні аліментаў ад 3 сакавіка 2015 года, а таксама Пагадненне аб парадку ўзаемнага выканання судовых актаў арбітражных судоў Расейскай Федэрацыі і гаспадарчых судоў Рэспублікі Беларусь ад 17 студзеня 2001 года.

Новы расейскі закон уваходзіць у дзеянне 9 студзеня.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках