25 красавiка 2024, Чацвер, 16:44
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Брамнік-мадэль з Францыі прыехаў на прагляд у берасцейскае «Дынама»

6
Брамнік-мадэль з Францыі прыехаў на прагляд у берасцейскае «Дынама»

Такога ў беларускім футбольным чэмпіянаце яшчэ не было.

Французы нячаста зазіраюць у наш чэмпіянат. Пасля Арэльена Мантарупа нават складана кагосьці ўспомніць. Дакладней, і ўспамінаць няма каго. Магчыма, берасцейскае «Дынама» сітуацыю выправіць, піша tribuna.com.

У каманду на прагляд прыбыў Жэрамі Малерб – 25-гадовы брамнік са Страсбура. Паслужны спіс галкіпера не асабліва пераканальны. Дома ён практычна не гуляў. У Лізе 1 адседзеў 9 матчаў на лаўцы запасных у складзе «Рэймса», а ў Лізе 2 правёў адзін паядынак за «Грэнобль».

Самым насычаным у гульнявой інтэнсіўнасці для Малерба атрымаўся мінулы сезон, праведзены ў другім бэльгійскім дывізіёне. У «Руселары», серадняка Проксімус лігі, Жэрэмі быў асноўным брамнікам і цалкам адыграў 32 матчы. Вось, дарэчы, прэзентацыйнае відэа футбаліста.

Пры гэтым Малерб захапляецца не толькі футболам. Яго анкеты, падмацаваныя фатаграфіямі, якія можна выявіць на розных сайтах пошуку мадэляў. Брамнік-легіянер-мадэль – такога ў чэмпіянаце яшчэ дакладна не было. Калі Жэрэмі здолее пераканаць Уладзіміра Журавеля, не факт, што ён стане зоркай нацыянальнага першынства, але зоркай вуліцы Савецкая ў Берасці ён будзе адназначна.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках