29 сакавiка 2024, Пятніца, 11:54
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Прэзідэнт Латвіі: Прапаганда Крамля бяссільная

1
Прэзідэнт Латвіі: Прапаганда Крамля бяссільная
Раймонд Веёніс

Намаганні РФ не даюць такога выніку, якога ёй хацелася б.

Спробы краіны-агрэсаркі Расеі пры дапамозе палітыкі «мяккай сілы» паўплываць на жыхароў Латвіі не асабліва паспяховыя. Пра гэта заявіў прэзідэнт Латвіі Райманд Веёніс, паведамляе Delfi.

На думку прэзідэнта, гэтыя намаганні не даюць такога выніку, якога хацеў бы другі бок.

На пытанне аб тым, ці патрэбныя наогул у Латвіі СМІ на расейскай мове, прэзідэнт падкрэсліў, што яны патрэбныя, бо ёсць частка грамадства, якая больш размаўляе на расейскай мове, таму трэба захаваць перадачы на расейскай мове і на грамадскай тэлевізіі і радыё, і, па магчымасці, на прыватных тэлеканалах.

«Але пытанне, зразумела, пра змест», - сказаў Веёніс.

Прэзідэнт адзначыў, што канцэптуальна падтрымлівае неабходнасць узмацнення кантэнту на расейскай мове ў грамадскіх СМІ.

«Аднак у асноўным, вядома, усе павінны вучыць латышскую мову і глядзець каналы на латышскай мове», - сказаў Веёніс.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках