26 красавiка 2024, Пятніца, 13:50
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Жыхары Баранавічаў засталіся без вады ў мароз

2
Жыхары Баранавічаў засталіся без вады ў мароз
ФОТА З САЙТА NEWS.PN

Праз моцны мароз у жыхароў прыватнага сектара замерз водаправод.

У моцныя маразы, якія наступілі ў канцы мінулага тыдня, дзясяткі жыхароў прыватнага сектара горада Баранавічаў засталіся без вады з прычыны прамярзання сетак водаправода, піша nashkraj.by.

Паводле інфармацыі Вадзіма Навіцкага, намесніка дырэктара па персаналу, юрыдычнай і інфармацыйнай працы КУВП «Водаканал», за перыяд з 7 да 10 студзеня паступіла 37 заявак ад прыватных асоб і арганізацый аб прамярзанні водаправода.

- Толькі 7 студзеня ў аварыйную службу водаканала паступіла 10 заявак, 8 студзеня - яшчэ 12 зваротаў, - распавёў Вадзім Навіцкі. - Усе звароты, акрамя аднаго, тычыліся прамярзання водаправода ў прыватным сектары. 8 студзеня блізу 15.30 адна заяўка паступіла ад «Баранавічыкамунцепласетак» пра адсутнасць вады на кацельні, размешчанай на вуліцы Тэльмана, 62. Цягам дзвюх гадзін аварыйная брыгада водаканала разагрэла сталёвы ўвод дыяметрам 50 міліметраў, у выніку чаго вада зноў пачала паступаць на кацельню.

У гэты ж дзень, 8 студзеня, спецыялісты аварыйнай брыгады разагрэлі таксама 5 водаправодаў у прыватным сектары.

- Паводле стану на 10 студзеня выканана ўжо 19 заявак па разагрэву, у 9 выпадках заяўнікі справіліся сваімі сіламі, а 9 водаправодаў прадаўжаем разаграваць, - растлумачыў Вадзім Навіцкі.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках