27 красавiка 2024, Субота, 0:27
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Уладзімір Малей: Лукашэнка ў бязвыхадным становішчы

40
Уладзімір Малей: Лукашэнка ў бязвыхадным становішчы
Уладзімір Малей

Беларусы павінны ігнараваць аплату незаконнага падатку.

Тысячы «лістоў шчасця» атрымалі берасцейцы ў новым годзе. Такім чынам аддзяленні Міністэрства падаткаў і збораў спрабуюць прымусіць беларусаў аплаціць незаконны падатак на «дармаедства».

У той жа час дзейнасць дэкрэта Лукашэнкі, якая магла б быць падставай да такіх дзеянняў у рамках закона, прыпыненая, як патлумачыў «Радыё Рацыi» прававы інспектар прафзвязу радыёэлектроннай прамысловасці Уладзімір Малей:

- Затармазіць гэты дэкрэт аб «дармаедстве», бо людзей, якія шукаюць працу, больш, чым працоўных месцаў. І вось гэтая сітуацыя накручваецца і накручваецца. Лукашэнка ў бязвыхадным становішчы і робіць усё, каб неяк гэта нівеліраваць.

Малей перакананы, што пакуль дзейнасць дэкрэт прыпыненая, то не трэба спяшацца аплачваць незаконны падатак, а ў выпадку неабходнасці трэба звяртацца па дапамогу да праваабаронцаў.

Напісаць каментар 40

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках