20 красавiка 2024, Субота, 18:46
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Крэйг Вудкрафт: «Мы галодныя»

3
Крэйг Вудкрафт: «Мы галодныя»
Крэйг Вудкрафт
ФОТА З САЙТА PRESSBALL.BY

Галоўны трэнер менскага «Дынама» Крэйг Вудкрафт распавёў аб будучай выязной серыі каманды ў Хабараўск, Пекін і Уладзівасток.

- Пачынаецца апошняя чвэрць сезону, і я хачу, каб каманда стала значна мацнейшай. І перш за ўсё - псіхалагічна. Каб тое, што мы не можам кантраляваць, не ўплывала на нас. Да прыкладу, у трэцім перыядзе матчу з ЦСКА глядзеліся нядрэнна. За выключэннем некалькіх відавочных памылак, калі мы змагаліся з ЦСКА практычна на роўных. Агулам я застаўся задаволены, як мы гулялі ў хатняй серыі. Але яшчэ дадамо.

Клінкхамер - лідар і ў плане стаўлення да справы, і ў ключавых момантах матчаў, і ў распранальні. Тое ж самае можна сказаць пра Элi. Рады, што адзін з іх вярнуўся. Але ў той жа ступені засмучаныя, што другі выбыў са строю. Чакаю, што Касціцын будзе ў складзе ўжо ў наступнай гульні. Сяргей - тэхнічны хлопец. Ягоныя якасці раскрываюцца найлепшым чынам, калі ён гуляе ў звяне з такімі ж тэхнічнымі партнёрамі. Але мы яшчэ не вызначыліся са спалучэннямі гульцоў на паядынак супраць «Амура».

Самы пазітыўны момант апошняга тыдня - калі бачыш, як каманда змагаецца з двума топ-спаборнікамі. Перамагае аднаго з іх і годна гуляе супраць другога. З'яўляецца пачуццё аптымізму і ўпэўненасці, што ідзем правільнай дарогай. Шлях доўгі - мы не задаволеныя тым, дзе знаходзімся, і галодныя. Ведаем, што супраць ЦСКА маглі выступіць і больш паспяхова. Такі наш менталітэт: хочам гуляць як мага лепш, і тады спаборнікам з намі даводзіцца цяжка... - сказаў Вудкрафт «Трыбуне».

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках