17 студзеня 2017, aўторак, 14:13

Пры разліку картай у менчукоў здымалася патройная сума

19

У банку кажуць аб збоі і абяцаюць вярнуць грошы.

З праблемай у рэдакцыю onliner.by звярнуліся адразу тры чалавекі, якія з'яўляюцца кліентамі розных банкаў. Разлічваючыся пластыкавай карткай у краме, яны заўважылі, што грошы здымаюцца двойчы ці нават тройчы. Мянчук Аляксандр заўважыў недакладнасць адразу і патэлефанаваў у банк, які яго абслугоўвае, але пэўнага адказу атрымаць не здолеў. Як высветлілася, праблема закранула не непасрэдна пластыкавыя карткі, а няспраўныя тэрміналы.

— У панядзелак з маёй карты з інтэрвалам у некалькі секунд тройчы спісалася адна і тая ж сума, — дзеліцца гісторыяй Аляксандр, кліент «БСБ Банка». — Я адразу звярнуўся ў банк. Праз нейкі час мне ператэлефанавалі і сказалі, што ў працэсінгавым цэнтры адбыўся збой і хутка яны развяжуць маё пытанне. Грошы вярнуліся на наступны дзень, але, што цікава, прыйшла сума ў некалькі разоў большая, чым я чакаў. Значыць лішнія грошы спісваліся з пачатку месяца, але ніякіх апавяшчэнняў не прыходзіла.

З такой жа праблемай звярнуліся і кліенты «Альфа-Банка», які абслугоўваецца іншым працэсінгавым цэнтрам. Пазней стала вядома, што рэч зусім не у картах, а ў тэрміналах, якія абслугоўваюцца «Прыёрбанкам».

8 студзеня ў сістэме «Прыёрбанка» сапраўды адбыўся збой, у выніку якога інфармацыя аб транзакцыях у нашых тэрміналах па картках іншых банкаў была прадубляваная. У выніку банкі-эмітэнты двойчы спісалі грошы з рахункаў кліентаў. Нашы спецыялісты раніцай 9 студзеня аператыўна лакалізавалі праблему, распачалі ўсе магчымыя дзеянні для скасавання прадубляваных транзакцый — сфармавалі і адправілі партнёрам файл аб скасаваных аперацыях. Аднак у сістэмах некаторых банкаў інфармацыя ўжо была апрацаваная, а грошы спісаныя. Іх вяртанне будзе праведзена найбліжэйшым часам (перыяд вяртання сродкаў вызначаюць банкі-эмітэнты), — патлумачылі ў прэс-службе «Прыёрбанка».

У банку таксама паведамілі, што час вяртання збольшага будзе залежаць ад абанкаў, якія абслугоўваюць. Колькі менавіта чалавек сутыкнуліся з памылкай, у прэс-службе адказаць не здолелі.