17 студзеня 2017, aўторак, 16:01

Чаму РФ страціла «Прагрэс»?

10

Раскосмас назваў прычыну аварыі грузавога карабля.

Грузавы карабель «Прагрэс МС-04» 1 снежня 2016 года, не выйшаў на арбіту ў выніку няштатнага аддзялення трэцяй ступені ракеты-носьбіта, што было справакавана ўзгараннем помпы акісляльніка ў рухавіку. Пра гэта паведаміў «Раскосмас».

Узгаранне помпы, у сваю чаргу, магло быць выклікана патрапляннем у яго паражніну старонніх часціц або «парушэннем тэхналогіі зборкі рухавіка 11Д55».

«Дэфект, які мае вытворчы характар, выявіўся ў палёце», — гаворыцца ў паведамленні.

«Найбольш імаверная прычына аварыі — ускрыццё бака „О“ трэцяй ступені ракеты-носьбіта ў выніку ўздзеяння элементаў, якія ўзніклі пры разбурэнні рухавіка 11Д55 прычыны ўзгарання і далейшага разбурэння помпы акісляльніка», — заявілі ў Раскосмасе.

Грузавы карабель «Прагрэс МС-04» быў страчаны праз некалькі хвілін пасля ўзлёту з касмадрома «Байканур» 1 снежня. На борце карабля знаходзіліся прызначаныя для МКС паліва, вада, прадукты харчавання, медыкаменты і навуковае абсталяванне.

Крыніцы ў касмічнай галіне называлі прычынай аварыі збой у працы рухавіка 11Д55 (РД-0110) трэцяй ступені ракеты-носьбіта. Няякасная зборка рухавіка РД-0110 была названая прычынай аварыі «Прагрэсу» ў жніўні 2011 года.