20 красавiка 2024, Субота, 6:04
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларускамоўны кіроўца аўтобуса: Кажу, што з Беларусі, а ў людзей аж твары святлеюць

23
Беларускамоўны кіроўца аўтобуса: Кажу, што з Беларусі, а ў людзей аж твары святлеюць

Віктар Бразоўскі распавёў аб сваім бізнэсе, стаўленні да мовы і жыцця.

На беларускамоўнага кіроўцы аўтобуса прарасейскі актывіст, былы сябра АГП Арцём Агафонаў напісаў скаргу за бел-чырвона-белую стужку. Агафонаў апублікаваў у «Фэйсбуку» ліст з Валожынскага РАУС. У паведамленні пазначана, што кіроўца фірмы «Трансфілд» Віктар Бразоўскі аштрафаваны за наяўнасць пабочных прадметаў (бел-чырвона-белага сцяга) на лабавой шыбе аўтобуса.

Віктар Бразоўскі, 57-гадовы кіроўца аўтобуса распавёў nn.by аб сваім бізнэсе, стаўленні да мовы і жыцця.

І пайшлі яны абдымаць мяне!

- Я сам родам з Валожынскага раёна, з вёскі Вішнева.

Бацька мой паляк, у дзяцінстве, у сям'і гаварылі па-польску, або на польска-беларускай такой мове. Пасля я быў вайскоўцам, гаварыў па-расейску... І гадоў 10-15 таму, ужо сталым чалавекам, пакрысе прыйшоў да беларушчыны. Прыйшоў, можа, час задумацца, хто я, што я, для чаго я тут... Сам я сёння ўважаю сябе за беларуса.

Беларускасць мая не тое каб не дапамагае або перашкаджае бізнэсу. Ёсць пэўнае кола сталых кліентаў з беларускамоўнага асяроддзя, але я не адмаўляюся і ад іншых. Ніколі ніхто яшчэ не адмаўляўся ад маіх паслуг таму, што я размаўляю па-беларуску.

Але былі цікавыя выпадкі, асабліва ва Украіне. Аднойчы прыехалі ў Пачаеў, да аўтобуса падышоў ахоўнік, пакруціўся і пытаецца: «А Вы адкуль? Напісана ў Вас не па-ўкраінску, але літары да нашых падобныя...». Я адказваю, што з Беларусі. Падышлі яшчэ пару чалавек — і пайшлі яны абдымаць мяне! Кажуць, маўляў, у вас такая прыгожая мова!

І ў Кіеве падыходзілі, цікавіліся. І калі даведваюцца, што я з Беларусі, то ў людзей аж твары святлеюць.

Праца для падтрымкі штаноў

- Я і дырэктар, і ўладальнік, і кіроўца, і прыбіральнік у сваёй транспартнай фірме. Аўтобус узяў у крэдыт, паціху разлічваюся. Але я сваю дзейнасць бізнэсам не назваў бы — так, праца для падтрымкі штаноў.

Аўтобус аформлены па-беларуску, бо мне падабаецца наша мова. Мне падабаецца маё асяроддзе — усе беларускамоўныя вакол, добрыя і цікавыя людзі.

Што да чырвонай палосы на борце аўтобуса...

Надоечы мяне запрашалі ў Валожынскую ДАІ — нейкі Агафонаў напісаў на мяне скаргу. Ну і інспектар зацікавіўся той палосай таксама. Але ўсё скончылася нармальна.

А сам скажу так: мне гэты колер падабаецца. Гэта наш колер, і ён мне больш даспадобы, чым нейкі... зялёна-іншы.

Напісаць каментар 23

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках