29 сакавiка 2024, Пятніца, 9:44
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Рэзервовы фонд Расеі скараціўся ў 3,7 раза за 2016 год

11
Рэзервовы фонд Расеі скараціўся ў 3,7 раза за 2016 год
ФОТА З САЙТА RU.TSN.UA

Паводле ацэнак Мінфіна і Падліковай палаты РФ, сродкі Рэзервовага фонду канчаткова скончацца цягам гэтага года.

У гэтым годзе урад РФ пачне выдаткоўваць на кампенсацыю дэфіцыту бюджэту сродкі ФНБ, прызначанага для іншых мэтаў, піша a target="_blank" href=http://www.dw.com/ru/%D1%80%D0%B5%D0%B7%D0%B5%D1%80%D0%B2%D0%BD%D1%8B%D0%B9-%D1%84%D0%BE%D0%BD%D0%B4-%D1%80%D0%BE%D1%81%D1%81%D0%B8%D0%B8-%D1%81%D0%BE%D0%BA%D1%80%D0%B0%D1%82%D0%B8%D0%BB%D1%81%D1%8F-%D0%B2-37-%D1%80%D0%B0%D0%B7%D0%B0-%D0%B7%D0%B0-2016-%D0%B3%D0%BE%D0%B4/a-37084057>dw.com.

Паводле стану на пачатак 2017 года ў Рэзервовым фондзе РФ засталося 972,13 млрд рублёў, што прыкладна ў 3,7 раза менш, чым годам раней.

За 2016 год на фінансаванне дэфіцыту расейскага бюджэту было выдаткавана каля 2,1 трлн рублёў з Рэзервовага фонду. Бюджэт Расеі на гэты год зноў будзе дэфіцытным - мяркуецца, што дзяржаўныя выдаткі перавысяць даходы больш чым на 2,7 трлн рублёў.

У канцы снежня прэзідэнт Расеі Уладзімір Пуцін заявіў падчас прэс-канферэнцыі, што Рэзервовы фонд за год "трошкі скараціўся".

Кампенсацыя дэфіцыту бюджэту са сродкаў ФНБ?

Паводле ацэнак Мінфіна і Падліковай палаты РФ, сродкі Рэзервовага фонду канчаткова скончацца цягам гэтага года. "У 2017 Рэзервовы фонд будзе вычарпаны цалкам, і ўрад пяройдзе да выкарыстання сродкаў Фонду нацыянальнага дабрабыту (ФНБ)", - распавяла ў сярэдзіне снежня старшыня Падліковай палаты Таццяна Голікава.

ФНБ за год скараціўся на 868 млрд рублёў, у ім засталося 4,359 трлн рублёў. ФНБ, у адрозненне, ад Рэзервовага фонду, не быў першапачаткова прадугледжаны для кампенсацыі дэфіцыту дзяржбюджэту, а павінен спрыяць устойліваму пенсійнаму забеспячэнню расейцаў.

Напісаць каментар 11

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках