З гімназіі горада Узда эвакуявалі 556 чалавек
5- 12.01.2017, 10:07
- 9,851
Прычынай стала кароткае замыканне электраправодкі.
У гімназіі горада Узда (Менская вобласць) праз кароткае замыканне ў памяшканні з размеркавальным шчытом з будынка было эвакуявана 556 чалавек.
Як паведамляе прэс-служба МНС, 11 студзеня а 9 гадзіне сістэмай аўтаматычнай пажарнай сігналізацыі было выяўлена задымленне ў памяшканні, дзе знаходзіўся размеркавальны шчыт на першым паверсе трохпавярховага будынка Уздзенскай раённай гімназіі, размешчанай на бульв. Дзяржынскага, 12.
92 работнікі і 464 навучэнцы былі эвакуяваныя з будынка да прыбыцця ратавальнікаў. Пацярпелых няма.
Прычына задымлення – кароткае замыканне электраправодкі.