18 студзеня 2017, Серада, 23:32

Тры беларускія тэнісісткі выйшлі ў другі раўнд кваліфікацыі Australian Open

1

Для выхаду ў асноўную сетку турніру трэба пераадолець тры кваліфікацыйныя раўнды.

Тры беларускія тэнісісткі выйшлі ў 2-е кола кваліфікацыі першага ў сезоне турніру Вялікага шалому — адкрытага чэмпіянату Аўстраліі, піша tut.by.

Аляксандра Сасновіч (№116 рэйтынгу WTA) у першым коле кваліфікацыі падолела японку Рыка Саваянагі (№201) — 2:6, 6:2, 6:2.

Арына Сабаленка (№146) падолела прадстаўніцу Турцыі Іпек Сойлу (№158) — 6:2, 6:1.

Вера Лапко (№326) падолела Эліцу Коставу (№133) з Балгарыі— 6:1, 5:7, 8:6.

А вось самая дасведчаная з беларусак Вольга Гаварцова (№173) саступіла ў стартавым коле кваліфікацыі Міхаэле Бузарнеску (№541) з Румыніі— 5:7, 7:5, 2:6.

У мужчынскім адзіночным турніры беларус Уладзімір Ігнацік (№191) напярэдадні ў стартавым коле кваліфікацыі падолеў прадстаўніка Канады Вашэка Паспішыла (№133) — 3:6, 6:3, 6:4, і цяпер пазмагаецца з японцам Хірокі Морыей (№173).

А вось Ілля Івашка (№176) у першым раўндзе саступіў Раджыву Раму (№129) з ЗША — 4:6, 4:6.

Для выхаду ў асноўную сетку Australian Open трэба пераадолець тры кваліфікацыйныя раўнды.

Матчы асноўнай сеткі адкрытага чэмпіянату Аўстраліі пройдуць у Мельбурне з 16 да 29 студзеня.