29 сакавiка 2024, Пятніца, 3:35
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Мэтавікоў» ва ўніверсітэтах будзе больш

3
«Мэтавікоў» ва ўніверсітэтах будзе больш

Колькасць месцаў у медыцынскім універсітэце для атрымання вышэйшай адукацыі на ўмовах мэтавай падрыхтоўкі павялічана да 50%.

Дыктатар 9 студзеня падпісаў указ №4 аб змене правілаў паступлення ў ВНУ і ССНУ. У дакуменце пазначаны і некаторыя змены па колькасці месцаў на мэтавую падрыхтоўку студэнтаў.

Так, па сельскагаспадарчым спецыяльнасць «мэтавікоў» можа быць да 60% ад кантрольных лічбаў прыёму, па медыцынскім — да 50%, па іншых спецыяльнасцях — да 40% ад агульнай колькасці абітурыентаў, якія прымаюцца на бюджэтную форму атрымання адукацыі. На медыцынскіх спецыяльнасцях раней колькасць магчымага прыёму на ўмовах мэтавай падрыхтоўкі была ніжэйшай — такім чынам, калі палову бюджэтных месцаў аддадуць «мэтавікам», могуць быць больш вышэйшыя прахадныя балы на гэтую спецыяльнасць.

Дамова мэтавай падрыхтоўкі - гэта заключэнне пагаднення паміж арганізацыяй і абітурыентам аб тым, што пры яе падтрымцы ён атрымлівае адукацыю, а па заканчэнні вучобы адпрацоўвае пяць гадоў. Абітурыенты-«мэтавікі» ў агульным конкурсе не ўдзельнічаюць. Сярод іншых змен у правілах паступлення — магчымасць здаваць да чатырох прадметаў на цэнтралізаваным тэставанні (ЦТ), магчымасць пасля педагагічных класаў паступаць на педагагічныя спецыяльнасці без уступных экзаменаў і шэраг іншых. Указ увайшоў у дзеянне пасля апублікавання.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках