20 красавiка 2024, Субота, 3:37
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Зміцер Дашкевіч: 2017 будзе годам вулічных акцый за бел-чырвона-белы сцяг

3
Зміцер Дашкевіч: 2017 будзе годам вулічных акцый за бел-чырвона-белы сцяг
Зміцер Дашкевіч

Барацьба за вяртанне нацыянальнай сімволікі працягнецца ў новым фармаце.

Лідар «Маладога фронту» Зміцер Дашкевіч абвясціў, што разам з паплечнікамі рыхтуе шэраг тэматычных вулічных акцый.

Па-першае, сёлета спаўняецца 500 гадоў беларускай Бібліі Францішка Скарыны, па-другое, працягнуцца акцыі за бел-чырвона-белы сцяг.

За наданне яму статусу гістарычнай каштоўнасці актывісты сабралі 10,5 тысяч подпісаў і падалі ў Міністэрства культуры.

«Мы будзем прысвячаць розныя вулічныя акцыі бел-чырвона-беламу сцягу. Прыхільнікі ідэі нашай арганізацыі рыхтуе навуковае абгрунтаванне з архіваў бел-чырвона-беламу сцягу. І я думаю, найбліжэйшым часам яно будзе пададзена. Таксама на гэтую тэматыку будзем праводзіць мерапрыемствы. Я не хацеў бы агучваць нейкія канкрэтныя даты пакуль. Будзем рабіць так, як гэта было ў 2016 годзе: прыдумалі - зрабілі. Мы будзем рады, калі гэты прыклад будуць пераймаць іншыя актывісты грамадска-палітычнага руху», - распавёў Дашкевіч «Радыё Рацыя».

У першай палове 90-х гадоў бел-чырвона-белы сцяг, які меў статус дзяржаўнага, успамінае Зміцер Дашкевіч. Акрамя таго, і цяпер выкарыстанне нацыянальнага сцяга не забаронена заканадаўствам. Хоць на практыцы актывістаў часта затрымліваюць менавіта за сцяг.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках