18 красавiка 2024, Чацвер, 21:02
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Маразы вернуцца ў Беларусь у пачатку наступнага тыдня

Маразы вернуцца ў Беларусь у пачатку наступнага тыдня

Тэмпература паветра па начах будзе да мінус 13 градусаў.

Тэмпература паветра ў Беларусі пачне паніжацца ў пачатку наступнага тыдня, паведаміла БелТА намесніца начальніка службы метэаралагічных прагнозаў Рэспубліканскага цэнтра гідраметэаралогіі, кантролю радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Святлана Рыбакова.

«На гэтым тыдні маразы пайшлі на спад, тэмпературны фон у сярэдзіне тыдня наблізіўся да кліматычнай нормы. У найбліжэйшыя дні паступленне цёплых вільготных паветраных мас абумовіць пагаршэнне пагодных варункаў і далейшае павышэнне тэмпературы паветра», - адзначыла Святлана Рыбакова.

У пятніцу, 13 студзеня, атмасферныя франты абумовяць на большай частцы тэрыторыі рэспублікі снег, мокры снег, слабы галалёд. На асобных адрэзках дарог захаваецца галалёдзіца. Вецер паўднёвы сярэдні. Тэмпература паветра ўначы 1-6 марозу, на паўночным усходзе паветра панізіцца да мінус 8. Удзень будзе ад мінус 3 да плюс 2.

У суботу, 14 студзеня, надвор'е ў асноўным будзе вызначаць маларухомы атмасферны фронт. Будзе сыра і ветрана. На большай частцы тэрыторыі пройдзе снег, мокры снег, на паўднёвым усходзе чакаюцца працяглыя ападкі ў выглядзе мокрага снегу, у Гомельскай вобласці - з дажджом. У некаторых раёнах прагназуецца наліпанне мокрага снегу, туман, галалёд. Тэмпература паветра ўначы складзе 0 - мінус 5 градусаў, удзень будзе ад мінус 3 да плюс 2.

У нядзелю, 15 студзеня, рэспубліка застанецца ў полі паніжанага атмасфернага ціску і пад уплывам малаактыўных франтальных сістэм. На большай частцы тэрыторыі пройдзе кароткачасовы снег, мокры снег. На дарогах будзе слізка. Тэмпература паветра ўначы 2-7 марозу, удзень - 0 - мінус 5.

«У першай палове наступнага тыдня тэмпература паветра будзе паступова паніжацца. 16-18 студзеня надвор'е ў краіне будзе вызначаць у асноўным вобласць павышанага атмасфернага ціску, сфарміраваная ў халоднай паветранай масе, і малаактыўныя франты», - распавяла Святлана Рыбакова.

У панядзелак, 16 студзеня, у некаторых раёнах пройдзе кароткачасовы снег, слабы туман, шэрань. На асобных адрэзках дарог галалёдзіца. Тэмпература паветра ўначы панізіцца да 3-10 марозу, пры прасвятленнях да мінус 12 градусаў, удзень будзе 1-7 марозу.

У аўторак, 17 студзеня, у некаторых раёнах пройдзе кароткачасовы снег, слабы туман, шэрань. На асобных адрэзках дарог галалёдзіца. Тэмпература паветра ўначы 5-12 марозу, пры прасвятленнях паветра панізіцца да мінус 15. Удзень будзе ад 2 да 8 са знакам мінус.

У сераду, 18 студзеня, у асобных раёнах пройдзе кароткачасовы снег, на дарогах галалёдзіца. Тэмпература паветра ўначы складзе 7-13 ніжэй за нуль, пры прасвятленнях да мінус 18, удзень будзе знаходзіцца ў межах 4-10 марозу.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках