20 красавiка 2024, Субота, 12:20
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Кіраўнік МЗС Літвы: Мы зробім усё для перазагрузкі стасункаў з Польшчай

1
Кіраўнік МЗС Літвы: Мы зробім усё для перазагрузкі стасункаў з Польшчай
ЛІНАС ЛІНКЯВІЧУС
ФОТА: DELFI

Міністр замежных спраў сустрэўся з дэпутатамі Сейма Літвы.

Літва зробіць усё, каб перазагрузіць стасункі з Польшчай, заявіў міністр замежных спраў Літвы Лінас Лінкявічус.

"Мы будзем рабіць усё магчымае, каб перазагрузіць гэтыя стасункі. Гэта няпроста. Я вельмі спадзяюся на пэўны ўнёсак сейма", - заявіў у чацвер міністр, адказваючы на пытанні апазіцыйных кансерватараў, паведамляе ru.delfi.lt.

Ён сказаў, што даволі актыўна падтрымлівае асабістыя кантакты з былымі прэзідэнтамі Польшчы: Аляксандрам Кваснеўскім, Браніславам Камароўскім.

"Старэйшы дарадца прэзідэнта Анджэя Дуды сёння ўвечары прыбудзе ў Вільню, мы будзем удзельнічаць у "Снежнай сустрэчы". Я сам паеду ў Варшаву 20-га чысла, запрошаны з рабочым візітам", - сказаў Лінкявічус.

Міністр назваў ганебным галасаванне ў сейме 2010 года, калі не было адобранае напісанне прозвішчаў літарамі нелітоўскага алфавіту. Гэта адно з узнятых Варшавай пытанняў у дачыненнях з Літвой. Галасаванне адбылося, калі ў Вільні з візітам знаходзіўся прэзідэнт Польшчы Лех Качыньскі.

"Многія памятаюць, што чалец урада спадар Ажубаліс не ўхваліў гэты закон (...). Павер, Аўдроніс, пра гэта памятаюць і па гэты дзень, - адзначыў Лінкявічус. - Даводзіцца ўспамінаць аб гэтай балючай старонцы, мне за гэта сорамна. У сувязі з гэтым я яшчэ раз магу толькі папрасіць прабачэння".

"Паверце, я зраблю ўсё магчымае, каб гэтыя стасункі палепшыліся. Я мяркую, што гэта наша агульная справа", - акцэнтаваў міністр замежных спраў.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках